Вы тут

Петрышэнка: Краінам ЕАЭС трэба вырабляць кааперацыйны прамысловы прадукт


Краінам ЕАЭС трэба вырабляць кааперацыйны прамысловы прадукт. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка на сустрэчы з членам калегіі (міністрам) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Гоар Барсегян, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Днямі прайшлі пасяджэнне Еўразійскага міжурадсавета і пленарная сесія „Харчовая бяспека ЕАЭС“, якая была ініцыяваная прэм’ер-міністрам нашай краіны. Тэма харчбяспекі актуальная, яна тычыцца кожнага. Дзяржавы ЕАЭС забяспечваюць рынак Саюза і актыўна пастаўляюць тавары на рынкі трэціх краін, у тым ліку з улікам падпісаных пагадненняў аб зонах свабоднага гандлю», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Ён адзначыў важнасць сумеснай працы і імпартазамяшчэння, асабліва ў сучасных умовах. «Важна не залежаць ад знешніх партнёраў з пункту гледжання насеннага матэрыялу, каб вырасціць якасны ўраджай. Яшчэ адна значная тэма — угнаенні, іх вытворчасць, якаснае ўнясенне. Што тычыцца сельскагаспадарчай тэхнікі, яна павінна быць абсталявана па апошнім слове навукова-тэхнічнага прагрэсу. Трэба вырабляць сумесны кааперацыйны прадукт. Прамкааперацыя — стратэгічны кірунак нашага развіцця. Усе неабходныя інструменты фінансавай падтрымкі мы зацвердзілі. Цяпер патрэбныя канкрэтныя праекты. Нарматыўная прававая база напрацавана, але яе трэба асвяжыць, адаптаваць і далей рухаць гэты працэс», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.