Вы тут

Як вырасціць добры ўраджай гароху?


Добры ўраджай гароху

Гарох вырошчваюць сяўбой непасрэдна ў грунт. Замочанае на ноч насенне гароху да раніцы набрыняе, і яго густа сеюць у баразёнкі.

Каб вырасціць большую колькасць гароху (ураджай можа павялічыцца да чатырох разоў) і расцягнуць перыяд плоданашэння, верхавіну прышчыпваюць, пасля чаго гарох пускае некалькі бакавых парасткаў.

Прышчыпванне можна праводзіць у любы момант, нават калі расліны яшчэ зусім маленькія. Лепш гэта рабіць раніцай сонечнага дня, каб ранка паспела падсохнуць і расліна не захварэла. Бакавыя парасткі гэтак жа можна з часам прышчыпнуць, і тады яны разгалінуюцца яшчэ мацней.

Чым больш у расліны ў выніку будзе сцёблаў, тым больш з гароху можна атрымаць ураджаю і тым пазней ён паспее.

Таму лагічна прышчыпваць палову ад усіх раслін, затым палову ад паловы, і гэтак далей, каб у выніку атрымаліся расліны з розным тэрмінам паспявання. Вырошчваць гарох неабходна на апорах або нацягнутых вяроўках, за якія ён будзе чапляцца падчас росту (інакш ляжа на зямлю, будзе горш расці, і збіраць яго будзе зусім нязручна). Для лепшага росту глебу пад гарохам неабходна рыхліць і выдаляць пустазелле.

Заўважана, што пры вырошчванні гароху ў ёмістасцях на наступны год ён дае большы ўраджай (гэта звязваюць з тым, што ў зямлі ствараецца папуляцыя неабходных для жыццядзейнасці гароху бактэрый).

Пасадка ў ёмістасці выгадная тым, што можна прарасціць гарох у памяшканні, а затым выставіць на вуліцу — гэта зберажэ яго ад знішчэння птушкамі, мышамі і мурашкамі, аднак за гарохам у ёмістасцях неабходна сачыць: паліваць, не дапускаючы перасыхання зямлі.


Чэрвеньскія падкормы кветніка

  • Аднагадовыя кветкі ў пачатку лета падкарміце азотнымі ўгнаеннямі (мачавінай), каб лепш развіваліся парасткі і лісце. Затым для добрага цвіцення ўнясіце монафасфат калію.
  • Шматгадовыя кветкі можна падкарміць наступным растворам. Развядзіце ў 15 літрах вады 1 л каравяку, 20 г аміячнай салетры, 15 г калійнай солі, 20 г суперфасфату і 250 г попелу. Паліце вашыя кветачкі звычайнай вадой і затым угнаеннем (дастаткова 1 літра на 1 расліну).
  • Каб падрыхтаваць півоні да цвіцення на наступны год, можна падкарміць іх, нават калі яны ўжо адцвітаюць. На 1 кв. м спатрэбіцца 50–70 г азафоскі або нітрафоскі.

Варта ведаць

  • Лісце раслін можа змяніць колер і з-за недахопу ў глебе азоту — сцёблы станчаюцца, лісце драбнее і становіцца бледна-зялёным.
  • Ад недахопу ў глебе фосфару лісты з ніжняга боку набываюць фіялетавае адценне, а калі расліны недаатрымліваюць калій, іх ніжняе лісце жоўкне з кончыкаў і закручваецца.
  • На недахоп жалеза расліны рэагуюць з’яўленнем на лісці хларатычных плям, з-за недахопу магнію лісце набывае мармуровую расфарбоўку, а дэфіцыт бору выяўляецца ў адміранні пункту росту.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.