Вы тут

Якія сумесныя вытворчасці створаць Беларусь і Азербайджан


Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка расказаў, якія сумесныя вытворчасці створаць Беларусь і Азербайджан, падчас пасяджэння міжурадавай беларуска-азербайджанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Беларусь і Азербайджан могуць па праве ганарыцца дасягнутым узроўнем супрацоўніцтва, асновай якога ў значнай меры з’яўляюцца дружба лідараў нашых краін і высокая інтэнсіўнасць кантактаў на ўсіх узроўнях узаемадзеяння. Нядаўні дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пацвердзіў, што наша стратэгічнае партнёрства будзе і ў далейшым умацоўвацца, а ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва прадоўжыць актыўна развівацца на аснове традыцый дружбы і ўзаемаразумення. Указаны візіт стаў магутным імпульсам для руху насустрач адзін аднаму. Вынікам канструктыўных і плённых перагавораў кіраўнікоў дзяржаў і кіраўнікоў дзяржаўных органаў краін стаў шэраг новых сумесных праектаў», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Ён адзначыў, што кіраўнікі дзяржаў паставілі няпростыя задачы, якія рэалізуюцца. «Мы павінны сур’ёзна пашырыць вытворчую кааперацыю — нараўне з трактарамі будзем збіраць у Азербайджане камунальную і іншую тэхніку, а таксама беларускія ліфты. Будзем пастаўляць пажарную тэхніку. ветэрынарных прэпаратаў, а таксама вытворчасць змешаных угнаенняў з азербайджанскага азоту і беларускага калію», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

«Беларусь унясе свой канкрэтны ўклад у адраджэнне Карабаха. Адным з галоўных нашых праектаў стане стварэнне ў Агдамскім раёне комплекснага сучаснага аграгарадка, які ўключае вытворчасць і перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама жыллё і сацыяльныя аб’екты для работнікаў і членаў іх сем’яў. Канцэпцыю гэтага комплекснага праекта мы плануем прэзентаваць кіраўнікам дзяржаў», — дадаў Ігар Петрышэнка.

Ён падкрэсліў, што эканамічная сфера была і застаецца ў авангардзе партнёрства дзвюх краін, таму што дае рэальны ўзаемавыгадны вынік. «Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы зможам ажыццявіць усе дамоўленасці, дасягнутыя на вышэйшым узроўні, і рэалізаваць сумесныя праекты на карысць нашых краін і народаў», — рэзюмаваў віцэ-прэм’ер.

Вынікам працы міжпраўкамісіі стане падпісанне пратакола пасяджэння і абноўленай дарожнай карты ўзаемадзеяння Беларусі і Азербайджана на бліжэйшы перыяд.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.