Вы тут

З якімі пытаннямі звярталіся падчас асабістага прыёму грамадзян да Крупко


Пытанні будаўніцтва палескай чыгункі, добраўпарадкаванне прыватнага домаўладання, падтапленні дамоў. Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся на прыёме грамадзян, які правёў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко ў абласным цэнтры, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Група вучоных узняла тэму аб будаўніцтве палескай чыгункі. Як нагадаў доктар тэхнічных навук, прафесар Юрый Плескачэўскі, гэтае пытанне абмяркоўваецца з 1990-х гадоў. Паводле яго слоў, пры тых аб’ёмах перавозак, якія магчымы на дадзены момант, меркаваная чыгунка стратная. Але ў той жа час, калі б была чыгунка, то тэрыторыя атрымала б новы імпульс развіцця, падкрэсліў Юрый Плескачэўскі.

Яго бачанне — развіццё транспартнай інфраструктуры павінна ісці ў кантэксце комплекснага развіцця паўднёвапалескага рэгіёна. Юрый Плескачэўскі ў тым ліку лічыць важным актуалізаваць спіс разведаных нераспрацаваных радовішчаў карысных выкапняў на гэтай тэрыторыі.

Таксама эксперты звярнулі ўвагу, што ў паўднёвапалескім рэгіёне размешчаны рэдказямельныя рэсурсы, а гэта будучыня эканомікі.

«Калі эксперты гатовы працаваць доўга, будзе створана камісія пры аблвыканкаме, каб глыбока пагрузіцца ў тэму. Трэба разлічыць па ўсіх рэсурсах унутраныя патрэбнасці і паглядзець, ці можам мы з гэтымі рэсурсамі канкурыраваць на іншых рынках. Без эканомікі нічога не атрымаецца. Трэба пагрузіцца ў дэталёвыя праекты», — зрабіў акцэнт кіраўнік рэгіёну.

Вясковец з населенага пункта Крупец Добрушскага раёна расказаў: суседняе з ім домаўладанне ў непрывабным стане. Каля ўчастка парадак наведзены, а на тэрыторыі ўнутры ўсё зарастае. «Калі па восені пачынаецца сухастой, то магчымы і пажар», — трывожыцца мужчына. Ён удакладніў, што праблема пачалася пасля таго, як пяць год таму памерла суседка. Цяперашнія ўласнікі не жывуць у хаце і не падтрымліваюць тэрыторыю ў належным стане. Як было агучана на прыёме, уласнікам накіроўваліся апавяшчэнні, прадпісанні аб устраненні беспарадку.

«Калі ўся гэта расліннасць высахне і палыхне, пацерпяць многія, — звярнуў увагу мясцовых улад Іван Крупко. — Навядзіце парадак. Знайдзіце ўласніка. Пытанне бяром на кантроль».

З пытаннем аб падтапленні талымі водамі домаўладання звярнуўся да кіраўніка рэгіёну жыхар Узы Гомельскага раёна. Як расказалі на прыёме, праектныя работы па інжынерных мерапрыемствах па абароне ад падтаплення населенага пункта плануюцца завяршыць у жніўні.

«У гэтым годзе ў жніўні павінны пачаць работы, закончыць за два месяцы», — даў даручэнне старшыня аблвыканкама.

Шматдзетная маці з Гомеля адна выхоўвае пецярых дзяцей. Старэйшай дачцэ 10 гадоў, малодшым блізнятам — па два гады. Для вырашэння кватэрнага пытання жанчына выкарыстоўвала сямейны капітал, субсідыю, а таксама ўзяла спажывецкі крэдыт на агульных падставах, аднак выплачваць яго ёй няпроста.

На прыёме Іван Крупко зазначыў: будзе разгледжана пытанне, каб перавесці крэдыт па стаўцы ў льготны.

Узнімалі жыхары рэгіёну і іншыя пытанні. Звароты ўзялі на кантроль.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.