Вы тут

Наталля Качанава: Трэба рабіць усё магчымае, каб Мінск быў узорам для пераймання


На пасяджэнні Мінгарвыканкама абмеркавалі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінска за студзень — сакавік 2024 года. Удзел у пасяджэнні прыняла старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў горадзе Мінску Наталля Качанава. Размова атрымалася канструктыўнай і з акцэнтам на перспектыву. 


Фота БелТА

Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў падкрэсліў, што па выніках першага квартала па многіх напрамках адзначаюцца пазітыўныя тэндэнцыі. Паводле яго слоў, неабходна звярнуць значную ўвагу на знешнеэканамічную дзейнасць, адпрацаваць пытанні экспарту. «Тут ёсць пэўныя пытанні, якія мы можам вырашыць. Дынаміка па гэтым напрамку таксама паказвае, што мы можам у найкарацейшыя тэрміны забяспечыць вырашэнне задач, якія стаяць перад ім», — адзначыў старшыня Мінгарвыканкама. Сітуацыя на спажывецкім рынку Мінска характарызуецца як стабільная і кантралюемая, у поўнай меры забяспечаны патрэбы жыхароў і гасцей сталіцы ў шырокім асартыменце прадукцыі паўсядзённага попыту і тавараў крытычнага імпарту. Горад нарасціў аб’ёмы рознічнага тавараабароту (тэмп росту 122,5 працэнта), аптовага тавараабароту (104,3 працэнта) і тавараабароту грамадскага харчавання (115,2 працэнта). 

На знешнеэканамічную дзейнасць сталічных прадпрыемстваў і арганізацый звярнула ўвагу і Наталля Качанава. «Трэба пашыраць геаграфію паставак нашай прадукцыі, шукаць новыя рынкі. Сёння рынкаў даволі шмат. Расійская Федэрацыя і Кітайская Народная Рэспубліка — нашы стратэгічныя партнёры. Ёсць і краіны Афрыкі, і Манголія, і іншыя — туды сёння пракладвае дарогу наш Прэзідэнт. Сёння нельга рабіць стаўку толькі на адну краіну», — адзначыла яна. 

«Па першым квартале назіраецца рост стратных прадпрыемстваў. Таму будзем нацэльваць раёны, прадпрыемствы для таго, каб выпрацаваць дакладную палітыку і пазіцыю, якія дапамогуць прадпрыемствам выйсці на бясстратную работу. У нас ёсць 11 прадпрыемстваў у горадзе Мінску, якія ўсё яшчэ працуюць з сярэдняй заработнай платай ніжэйшай за тысячу рублёў. У нашых сілах зрабіць так, каб такіх прадпрыемстваў у Мінску не было», — акрэсліла яшчэ адно важнае пытанне першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч. 

Наталля Качанава звярнула ўвагу, што неабходна прымаць меры, каб памяншаць запасы гатовай прадукцыі. Па яе словах, трэба выпускаць такую прадукцыю, якая будзе запатрабавана на ўнутраным рынку і якую можна пастаўляць на экспарт. Спікер падрэсліла, што Мінск па выніках 2023 года і ў першым квартале 2024 спрацаваў нядрэнна, выканаўгы ўсе даведзеныя паказчыкі. Акрамя таго, сталіца занесена на Рэспубліканскую дошку гонару. Гэта сведчыць аб тым, што прынятыя меры далі свае вынікі. Але, па словах Наталлі Качанава, цяпер важна не дапусціць спаду. «Па выніках года трэба выйсці на станоўчую дынаміку і выкананне ўсіх даведзеных прагнозных паказчыкаў. У горадзе Мінску ёсць усё, каб эфектыўна вырашаць усе пытанні», — пераканана Старшыня Савета Рэспублікі. 

«На жаль, у горадзе Мінску ёсць стратныя прадпрыемствы. На гэтым быў зроблены акцэнт. Мы разумеем, што ў большай ступені гэта прадпрыемствы прыватных форм уласнасці. Але розніцы няма, прадпрыемства камунальнай ці прыватнай формы ўласнасці, ці рэспубліканскай формы ўласнасці. Там працуюць людзі, якія жывуць у Мінску. Яны павінны атрымліваць годную заработную плату, а прадпрыемствы павінны працаваць бясстратна», — падкрэсліла Наталля Качанава. Яна звярнула ўвагу на праблему несвоечасовай выплаты заробку на некаторых прадпрыемствах. Гэта адзінкавыя выпадкі, але, па словах Наталлі Качанвай, такога быць не павінна зусім. 

«Год якасці — гэта работаа з людзьмі, гэта выкананне тых рашэнняў, якія былі прынятыя раней Мінскім гарвыканкамам. Аналізаваць трэба, што зроблена, што не зроблена, дзе ёсць яшчэ праблемныя пытанні, якія сёння не вырашаюцца. Невыканання прагнозных паказчыкаў быць не павінна. Гэта значыць, канкрэтна дайсці да кожнага прадпрыемства, да кожнай арганізацыі для таго, каб пастаўленыя задачы былі выкананы», — рэзюмавала Наталля Качанава. 

У цэлым, па яе словах, неабходна рабіць усё магчымае, каб Мінск быў узорам для пераймання. «Наводзіць парадак — гэта святы абавязак усіх. У нас павінна быць ідэальная чысціня ўсюды: у кожнай арганізацыі, у кожнай установе, на кожным прадпрыемстве», — падкрэсліла Наталля Качанава. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.