Вы тут

«Фактор.by» і «Фактор.by 60+» хутка вернуцца


Белтэлерадыёкампанія распачала збор заявак на ўдзел у новым сезоне грандыёзных музычных тэлепраектаў — «Фактор.by» і «Фактор.by 60+». А значыць, у новым тэлесезоне мы зноў зможам назіраць за спробамі амбіцыйных выканаўцаў заявіць пра сябе і скарыць сэрцы зорных настаўнікаў.


«Фактор.by» — гэта праект не толькі пра музыку, але і магчымасць адкрыць для сябе людзей з уражальнымі жыццёвымі гісторыямі. Выступаючы на сцэне перад прынцыповымі выкладчыкамі, адны з іх зноў здабываюць веру ў свае сілы, іншыя атрымліваюць свае хвіліны славы, а вось самыя таленавітыя і харызматычныя заўсёды ўступаюць у барацьбу, каб атрымаць галоўны прыз — права падпісаць кантракт. Фіналісты першых сезонаў пад эгідай прадзюсарскага цэнтра і пры садзейнічанні Белтэлерадыёкампаніі паспяхова скараюць хіт-парады радыёстанцый з аўтарскім матэрыялам і выступаюць на шматлікіх канцэртах.

І гэтым летам творчая каманда многімі любімага шоу правядзе жывыя праслухоўванні ва ўсіх абласных гарадах Беларусі. А папярэдне ўжо цяпер на сайце медыяхолдынга www.tvr.by можна пакінуць анлайн-заяўку на ўдзел. Для гэтага ў тэматычным раздзеле патрэбна запоўніць анкету і дадаць да яе відэа з вашым акапэльным выкананнем абранай кампазіцыі.

А больш актуальнай інфармацыі і падрабязнасці адбору заўсёды можна знайсці на сайце Белтэлерадыёкампаніі, у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» і канала Беларускага радыё, а таксама ў тэлеграм-канале ATN_NEWS і на афіцыйных старонках «Фактор.by» ў сацыяльных сетках.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.