Вы тут

На фоне Пушкіна здымаецца сямейства


Бронзавы Аляксандр Сяргеевіч, у думках пра сваё, бессмяротнае, глядзіць з 10 ліпеня 1999 года на Свіслач, Свята-Духаў кафедральны сабор і іншыя славутасці Мінска. Гараджане і госці сталіцы прыходзяць да яго, асабліва маладыя, з кветкамі ці проста сфатаграфавацца на памяць.


Помнік Пушкіну — падарунак мэрыі Масквы да 200-годдзя з дня нараджэння паэта. На адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі маскоўскай мэрыі, а таксама аўтары помніка — расійскія архітэктары Рыгор і Юрый Арэхавы. Прайшло 25 гадоў і сёння, 6 чэрвеня 2024 года, у дзень нараджэння Аляксандра Сяргеевіча сюды традыцыйна не зарасла народная сцежка. Пакланіцца паэту, аддаць даніну памяці прыйшлі афіцыйныя асобы, дзеячы культуры і прыхільнікі яго таленту. З прывітальным словам звярнуліся намеснік начальніка па арганізацыі мерапрыемстваў Дома Масквы ў Мінску Святлана Панцялеева і старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякоў. Пушкінскія чытанні сталі прыгожым працягам Дня нараджэння паэта.

«Сонца рускай паэзіі» больш за два стагоддзі асвятляе духоўны шлях дзецям (у Пушкіна цудоўныя казкі) — школьнікам, студэнтам і ўсім аматарам і «гурманам» прыгожага пісьменства. Памяць пра Пушкіна мае сусветны маштаб. Каменныя статуі ў яго гонар устаноўлены ў многіх краінах: у Бельгіі, Германіі, Іспаніі, Канадзе, Нарвегіі. Нават у гарачай Эфіопіі стаяць дзве скульптуры: вядома, што Пётр I прывёз з Афрыкі ў Расію прадзеда паэта Ганібала. Па ўсім свеце Пушкіну ўстаноўлена больш за 190 манументаў. Аднак першы помнік-стэлу ў год яго гібелі (1837), калі на месцы пахавання яшчэ не было надмагілля, усталявала графіня і сяброўка паэта Зінаіда Валконская на сваёй віле Vicolo degli Amici у цэнтры Рыма. Пушкіністы сцвярджаюць, што знаёмства паэта з графіняй, гаспадыняй культуралагічнага салона ў Пецярбургу, пачалося з яе выканання (Валконскай была прыгажуняй, фаварыткай цара Аляксандра I, разумніцай і выдатна спявала) элегіі на вершы паэта «Згасла дзённае свяціла». Пушкін нават пачырванеў ад прыліву пачуццяў.

У нашай краіне вялікаму паэту ўзведзены помнікі ў Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі і Бабруйску. У Мінску паэт пабываў у 1824 годзе, калі трымаў шлях у роднае сяло Міхайлаўскае, вяртаючыся з ссылкі, з Бесарабскага Кішынёва. Паэту строга ўказалі: ні ў якім разе не адхіляцца ад намечанай дарогі, аднак сябры ўгаварылі Пушкіна зазірнуць у Мінск. Існуе легенда, што менавіта тут адбылася картачная гульня, якая пазней легла ў аснову сюжэту містычнай аповесці «Пікавая дама». А за некалькі дзесяткаў метраў ад таго месца, дзе зараз сядзіць бронзавы класік, у пачатку ХIХ стагоддзя знаходзілася вартаўнічая застава (адсюль назва вуліцы Старажоўскай). На ёй у студзені 1826 года быў апазнаны па прыкметах і арыштаваны беглы з Пецярбурга ліцэйскі сябар Пушкіна дзекабрыст Вільгельм Кюхельбекер, які рабіў замах на брата цара, вялікага князя Міхаіла Паўлавіча. Містычнае супадзенне? Цяпер гэта адно з самых маляўнічых месцаў Мінска, і тут знаходзіцца помнік Пушкіну. Да якога няспынна ідуць людзі.

Аляксандр ГРЫГОР’ЕЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».