Вы тут

Галоўчанка: Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана развіваецца паспяхова


Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана развіваецца паспяхова. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджана Алі Ахмедавым, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Беларусь і Азербайджан звязваюць самыя трывалыя, моцныя брацкія адносіны. Наша сяброўства праверана гадамі, у самыя складаныя перыяды мы заўсёды былі побач, дапамагалі адзін аднаму, заўсёды знаходзілі вырашэнні любых пытанняў. Паміж кіраўнікамі ўсіх узроўняў наладжаны канструктыўныя і цёплыя адносіны. Такія адносіны ўстаноўлены фактычна па ўсіх вектарах узаемадзеяння — ад сілавых структур да гуманітарных. Вельмі важна, што ўсе гэтыя гады Беларусь і Азербайджан ніколі не паддаваліся нейкай імгненнай кан’юнктуры. Мы гэта вельмі цэнім у адносінах з азербайджанскімі партнёрамі», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што парадак дня двухбаковага супрацоўніцтва вельмі насычаны і шматгранны. «Па выніках дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан кіраўнікамі дзяржаў пастаўлены вельмі сур’ёзныя задачы перад урадамі. У нас ёсць рашучасць выканаць гэтыя даручэнні, але вельмі шмат будзе залежаць ад планавання гэтай работы, адказнасці і выверанасці дзеянняў выканаўцаў, якім даручана рэалізацыя мерапрыемстваў», — лічыць прэм’ер-міністр.

«З задавальненнем адзначаю, што нават без уліку гэтых даручэнняў гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва ў бягучым годзе развіваецца паспяхова. Аб гэтым сведчыць і статыстыка, і з’яўленне ў пераліку ўзаемных паставак новых таварных пазіцый. Бачым рэальную зацікаўленасць калег з Азербайджана рэалізоўваць сумесныя праекты», — падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што вядзецца падрыхтоўка да візіту прэм’ер-міністра Азербайджана ў Беларусь, які намечаны на верасень гэтага года.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.