Вы тут

Сімвалам сёлетняга свята ў Александрыі стане купальскі вянок


Пра гэта паведамілі арганізатары на сённяшняй прэс-канферэнцыі, прысвечанай фестывалю «Купалле» (Александрыя збірае сяброў). Ён адбудзецца сёлета 6 ліпеня на традыцыйнай маляўнічай лугавіне каля Дняпра на ўскрайку агагарадка Александрыя.


— Асноўнымі напрамкамі 15-га па ліку фестывалю стане тэматыка Года якасці, а таксама 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Стэльмашок. 

Удзел у фестывалі пацвердзілі ўжо болей чым 90 майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з 21 рэгіёну Расійскай Федэрацыі.

«Сёлета да нас упершыню прыедуць майстры па роспісу і ювеліры з Азербайджана і Узбекістана», — удакладніў дырэктар Магілёўскага абласнога метадцэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Алег Хмялькоў.

Летась удзельнікамі і гасцямі свята сталі каля 80 тысяч чалавек. Сёлета чакаецца не меней. Для іх арганізатары рыхтуюць тэматычныя купальскія пляцоўкі, гульнявыя праграмы, святы, конкурсы, у якіх бяруць удзел творчыя калектывы, народныя тэатры Магілёўскай вобласці, выступаюць лепшыя майстры мастацтваў з усёй Беларусі і рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Традыцыйна на купальскай лугавіне будуць працаваць лакацыі «Зроблена ў Беларусi», «Александрыйская гасціна», «Гандлёвая суполка», «Магілёўшчына», «Кірмашовы завулак». Агульная даўжыня гандлёвых радоў складзе 1,8 кіламетра. У праграме свята адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага сельскагаспадарчага маладзёжнага праекта «Уладар вёскі».

Гала-канцэрт з удзелам расійскіх і беларускіх артыстаў эстрады будзе прасякнуты ідэяй адзінства народаў славянскай культуры. У ім будуць закранутая тэмы 80-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, 25-годдзя Саюзнай дзяржавы, Года якасці ў Беларусі і Года сям’і — у Расіі. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з сайта mogomc.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.