Вы тут

Аб’ём вытворчасці годжы ў Паўночна-Заходнім Кітаі дасягнуў 4 мільярдаў долараў


Па стане на канец мінулага года аб’ём вытворчасці дэрэзы кітайскай, вядомай як ягада годжы, у Нінся-Хуэйскім аўтаномным раёне (НХАР, Паўночна-Заходні Кітай) дасягнуў 29 мільярдаў юаняў (каля 4 млрд долараў) у вартасным выражэнні. Аб гэтым сведчаць афіцыйныя дадзеныя, перадае «Сіньхуа».


Летась плошча плантацый для вырошчвання ягады годжы ў НХАР складала 325 тысяч му (каля 21,6 тысячы гектараў), а штогадовы аб’ём вытворчасці свежай дэрэзы складаў 320 тысяч тон. Цяпер у НХАР выпускаецца больш як 120 відаў прадукцыі з годжы, якія экспартуюцца ў больш як 50 краін і рэгіёнаў па ўсім свеце, паведамілі на прэс-канферэнцыі напярэдадні 7-га ЭКСПА індустрыі ягады годжы. Ягада годжиыз’яўляецца фірмовай прадукцыяй Нінся-Хэйскага АР і валодае пажыўнай каштоўнасцю. Гісторыя яе вырошчвання ў Кітаі налічвае тысячы гадоў.

Гэтая расліна выкарыстоўваецца ў традыцыйнай кітайскай медыцыне і вядома сваёй карысцю для здароўя, асабліва дзякуючы ўласцівасцям, якія падвышаюць імунітэт за кошт такіх злучэнняў, як лютэін і поліцукрыды, якія змяшчаюцца ў дэрэзе.
Згодна з планам развіцця індустрыі па вытворчасці ягады годжы ў НХАР, чакаецца, што да 2030 года гадавы аб’ём адпаведнай вытворчасці ў раёне дасягне 100 мільярдаў юаняў.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.