Вы тут

Беларусь і Азербайджан падпісалі дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва да 2025 года


Подпісы пад дакументам паставілі намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка і намеснік прэм’ер-міністра Азербайджана Алі Ахмедаў, перадае БелТА.


Фота БелТА

Таксама падпісаны пратакол 14-га пасяджэння міжурадавай беларуска-азербайджанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Сярод іншых падпісаных па выніках пасяджэння міжурадкамісіі дакументаў — мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Агенцтвам па развіцці малога і сярэдняга бізнесу Азербайджана. Падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Рэспубліканскім інстытутам прафесійнай адукацыі (Беларусь) і Дзяржаўным агенцтвам па прафесійнай адукацыі Міністэрства навукі і адукацыі Азербайджана.

«Мы павінны сур’ёзна пашырыць вытворчую кааперацыю — нараўне з трактарамі будзем збіраць у Азербайджане камунальную і іншую тэхніку, а таксама беларускія ліфты. Будзем пастаўляць пажарную тэхніку. Для абслугоўвання беларускай тэхнікі пабудуем разам з нашымі азербайджанскімі сябрамі мультыбрэндавы сэрвісны цэнтр. Плануем стварыць сумесную вытворчасць лекавых і ветэрынарных прэпаратаў, а таксама вытворчасць змешаных угнаенняў з азербайджанскага азоту і беларускага калію», — адзначыў Ігар Петрышэнка.

У нашых краін ёсць рэзервы для росту тавараабароту, перакананы намеснік прэм’ер-міністра Азербайджана Алі Ахмедаў. Сёння ў Мінску пройдзе Беларуска-азербайджанскі бізнес-форум. Як адзначыў Алі Ахмедаў, форум стане важнай пляцоўкай для ўзаемнага азнаямлення дзелавых колаў з інвестыцыйнымі і экспартнымі магчымасцямі абедзвюх краін. 

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана развіваецца паспяхова. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджана Алі Ахмедавым. «Беларусь і Азербайджан звязваюць самыя трывалыя, моцныя брацкія адносіны. Наша сяброўства праверана гадамі, у самыя складаныя перыяды мы заўсёды былі побач, дапамагалі адзін аднаму, заўсёды знаходзілі рашэнні любых пытанняў. Паміж кіраўнікамі ўсіх узроўняў наладжаны канструктыўныя і цёплыя адносіны. Такія адносіны ўстаноўлены фактычна па ўсіх вектарах узаемадзеяння — ад сілавых структур да гуманітарных. Вельмі важна, што ўсе гэтыя гады Беларусь і Азербайджан ніколі не паддаваліся нейкай імгненнай кан’юнктуры. Мы гэта вельмі цэнім у адносінах з азербайджанскімі партнёрамі», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.