Вы тут

Наведванне заапаркаў — новы трэнд сярод кітайскай моладзі


Зараз у Кітаі ўсё больш маладых людзей наведваюць заапаркі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Яны гатовы тры гадзіны прастаяць у чарзе, каб убачыць малпу, або купіць уваходны білет у заапарк за пару дзясяткаў юаняў, а потым накупіць сувеніраў з рознымі звяркамі яшчэ на тысячу юаняў. І ўсё гэта дзеля таго, каб хоць на пару гадзін вярнуцца ў дзяцінства.

Сёлета падчас майскіх святаў Нанкін наведалі больш за 10 мільёнаў турыстаў, што на 22,4% больш, чым у мінулым годзе. Лясны заапарк Хуншань увайшоў у пяцёрку лідараў па колькасці наведвальнікаў. Сапраўдная зорка Ляснога заапарка — бледны сакі па імені Дуду, менавіта да яго выстройваюцца вялізныя чэргі.

Некаторыя маладыя людзі кажуць, што наведванне заапаркаў падобна гаючым лекам, яны здольныя аднавіць страчаную сувязь з прыродай. Сапраўды, усё больш маладых людзей з буйных гарадоў далучаюцца да каманды аматараў заапаркаў, каб стаць бліжэй да прыроды і паназіраць за жывёламі. Згодна са статыстыкай, у 2023 годзе маладыя людзі ва ўзросце 20-30 гадоў склалі амаль 60% наведвальнікаў Ляснога заапарка Хуншань.

Некаторыя аматары заапаркаў лічаць, што такая ездка з’яўляецца найбольш эканамічна выгадным варыянтам падарожжа, бо тут сабраны жывёлы з усіх кантынентаў. Не так даўно падчас моцнай залевы ў Гуанчжоў жырафы і зебры ў сафары-парку Чанлун спешна хаваліся ад дажджу, што выглядала як вялікая міграцыя жывёл. Некаторыя карыстальнікі Сеткі адзначылі, што пасля наведвання падобных сафары-паркаў складаецца ўражанне, быццам з’ездзіў у Кенію ці іншую афрыканскую краіну, але без адмысловых выдаткаў.

Існуе стэрэатып, што заапарк — гэта забава толькі для дзяцей, але насамрэч узроставыя рамкі для наведвання заапаркаў сціраюцца. Сёння ў заапаркі ходзяць усе — ад малога да вялікага, а асабліва яны спадабаліся тым, хто стаміўся ад шалёнага рытму жыцця і імкнецца да яднання з прыродай і свабодзе. Акрамя таго, рост папулярнасці заапаркаў звязаны з выгодай гарадскіх транспартных сістэм — сёння не складае цяжкасці наведаць вялікі сафары-парк у аддаленым месцы ці нават у іншай правінцыі.

Сяа Е спецыяльна прыехаў у Нанкін з Шанхая, каб наведаць заапарк. Ён лічыць, што офіснымі работнікам, якія жывуць як вавёрка ў коле, карысна наведваць заапаркі і назіраць за размераным жыццём жывёл. На хвалі папулярнасці Лясны заапарк Хуншань стварае сувенірную прадукцыю з найбольш упадабанымі наведвальнікам жывёламі. Па словах супрацоўнікаў парка, ён таксама супрацоўнічае з многімі вядомымі брэндамі, каб прыцягнуць яшчэ больш маладых людзей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Для непаседаў і іх бацькоў

Для непаседаў і іх бацькоў

Пабывалі ў першай дзіцячай мультыбрэндавай краме «Світанак Непаседа» і даведаліся, што пачым.