Вы тут

3-я гарадская клінічная паліклініка Мінска святкуе ў гэтыя дні сваё стагоддзе


Гэтую знакавую падзею адзначылі ў канцэртнай зале Верхняга горада ўрачыстым узнагароджаннем супрацоўнікаў і святочным канцэртам з удзелам вядомых беларускіх артыстаў.


Па дадзеных Нацыянальнага архіўнага фонду нашай краіны годам заснавання гэтай ўстановы аховы здароўя з’яўляецца 1924 год.

У той час паліклініка мела назву «3-я Дзіцячая кансультацыя» і была размешчана паміж цяперашнім домам ураду і плошчай Мяснікова, па адрасе вуліца Савецкая, 10. У штаце налічвалася 17 чалавек, і працавала кансультацыя ў адну змену. Тут была малочная кухня дзе выдавалася харчаванне і прыкорм падгадаваным дзецям. У цяперашні час будынак не захаваўся таму што быў разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Зараз у паліклініцы, абсталяванай самым сучасным медыцынскім абсталяваннем, працуе 66 урачоў і 170 медыцынскіх сясцёр і на яе абслугоўванні знаходзяцца больш за 18000 дзяцей і падлеткаў сталіцы.

Алена Барысаўна Дудук

На ўрачыстым сходзе многія супрацоўнікі паліклінікі, якую з 2014 года ўзначальвае галоўны ўрач Алена Барысаўна Дудук, атрымаў узнагароды і ганаровыя граматы ад Мінскага гарвыканкама, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Міністэрства аховы здароўя Беларусі і адміністрацыі Кастрычніцкага раёна сталіцы.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота: Віктар ДРАЧОЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.