Вы тут

Наталля Качанава правяла асабісты прыём грамадзян у Полацку


Як заўсёды, людзі ішлі да Наталлі Качанавай з тым, што хвалюе, і са спадзяваннем, што пытанне вырашыцца станоўча.


Фота: БелТА

Першым да Старшыні звярнуўся жыхар Полацка з пытаннямі недастатковага добраўпарадкавання камунальнымі службамі аднаго з мікрараёнаў горада. Яшчэ заяўнік адзначыў, што ў мікрараёне 3-я Баравуха, дзе ён пражывае, грамадскі транспарт ходзіць з перабоямі, у некаторых аўтобусаў максімальны інтэрвал чакання каля гадзіны. Мужчына таксама падкрэсліў, што некаторыя маршруты заканчваюць работу рана, нібыта пасля шасці гадзін вечара жыццё ў мікрараёне замірае, і ранішнія рэйсы з перабоямі дастаўляюць нязручнасці, бо заяўнік дабіраецца на работу ў Наваполацк а сёмай гадзіне раніцы.

Наталля Іванаўна адзначыла, што гэта пытанне абмяркоўвалася на нарадзе ў Прэзідэнта, тады была пастаўлена задача разабрацца з транспартам у гарадах. «Ва ўсіх рэгіёнах людзі звяртаюцца з падобнай праблемай. Аператар, які складае расклад, знаходзіцца ў Віцебску і не можа адсачыць рэальную карціну пасажырапатоку тут. Я разумею, што ёсць маршруткі, таксі, але аўтобусы таксама павінны хадзіць па раскладзе. У гэтых жа мікрараёнах пражывае шмат людзей, асфальт новы паклалі, ну дадайце яшчэ рэйсаў, каб людзі не чакалі на прыпынку па гадзіне. Праблем з транспартам у гарадах і раёнах быць не павінна», — сказала Качанава і даручыла Міністэрству транспарту і камунікацый, а таксама Віцебскаму аблвыканкаму дапамагчы Полацкаму аўтобуснаму парку ў абнаўленні транспарту.

Трое заяўніц з васьмікватэрнага дома па вуліцы Чырвонаармейскай звярнуліся з праблемай ацяплення, у прыватнасці пераводу дома на электраацяпленне. Пытанне ў тым, што адказныя службы да 2019 года паставілі электракатлы толькі ў чатырох кватэрах, астатнія не ўвайшлі ў план, дый на астатнія катлы не хапае магутнасцяў старой лініі электраперадачы. Атрымліваецца, што дом у цэнтры Полацка дагэтуль напалову ацяпляецца печамі. Кіраўніцтва мясцовай ЖКГ пацвердзіла, што неабходна замяніць лінію і падстанцыю, адзначыла і тое, што дом уключаны ў план па правядзенні электраацяплення аж на 2030 год. Такая няблізкая перспектыва заяўніц не радуе, некаторыя сумна жартуюць, што могуць увогуле не дажыць да доўгачаканай падзеі.

«Не хачу чуць аб такіх тэрмінах. Даю даручэнне ўключыць дом у план на 2025 год абавязкова. Паглядзець, колькі фінансавых сродкаў трэба на замену лініі і падстанцыі», — паставіла задачу адказным асобам Наталля Качанава.

Жанчыны падкрэслілі таксама, што і хлявы каля дома, якія выкарыстоўваюцца ў якасці дроўнікаў, знаходзяцца ў непрыдатным стане і хутка могуць разбурыцца ўвогуле. Спецыялісты ЖКГ не ўдзяляюць гэтай праблеме пэўнай увагі, як і своечасоваму абкошваннню прылеглай тэрыторыі агульнага карыстання.

Старшыня Савета Рэспублікі даручыла начальніку ЖКГ раёна ў сціслыя тэрміны да канца месяца адрамантаваць дроўнікі і абкасіць траву. «Я на свае вочы бачу, што камунальныя службы не спраўляюцца з абкошваннем па горадзе. Хоць гэта ваш абавязак, за які атрымліваеце грошы. Не паспяваеце своечасова касіць — пасадзіце дрэвы, кусты», — заўважыла Наталля Качанава.

Падчас асабістага прыёму грамадзян былі агучаны пытанні неналежнага ацяплення ў жылых кватэрах, пастаяннага падтаплення дома ў прыватным сектары, міжасобасных канфліктаў паміж суседзямі і іншыя.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Аб тым, з якімі праблемамі яшчэ звярталіся людзі да Наталлі Качанавай у Полацку, чытайце ў найбліжэйшым нумары «Мясцовага самакіравання».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.