Вы тут

Штогод прафсаюзамі Беларусі праводзіцца больш за 15 тысяч спартыўных мерапрыемстваў


Прафсаюзныя спартыўна-масавыя мерапрыемствы аб’ядналі больш за 800 тысяч удзельнікаў з усёй краіны. Толькі летась больш за 50 тысяч чалавек прайшлі здачу патрабаванняў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу.


Фота з адкрытых крыніц

Штогод такіх мерапрыемстваў праводзіцца больш за 15 тысяч. Гэта спартакіяды розных узроўняў — рэспубліканскія, рэгіянальныя, галіновыя і міжгаліновыя, турыстычныя злёты, спаборніцтвы па лыжных гонках, лёгкай атлетыцы, валейболе, футболе, зімовай і летняй рыбалцы, дартсу, більярду і іншых відах спорту.

— Работа ў працоўных калектывах паказвае, што людзі ўцягнутыя і зацікаўленыя ў тым, каб падтрымліваць сваё фізічнае здароўе. Мы бачым, з якім азартам яны падыходзяць да кожнага прапанаванага мерапрыемства. І такая колькасць удзельнікаў пацвярджае: здаровы лад жыцця становіцца ўсё больш папулярным сярод насельніцтва, а для многіх гэта ўжо неад’емная частка жыцця. Сёння ў нашай краіне створаны і пастаянна ўдасканальваюцца ўмовы для заняткаў спортам любога ўзроўню, няхай гэта будзе прафесійны або масавы спорт. І не важны ні ўзрост, ні фізічная падрыхтоўка. Усё больш нашых працоўных бяруць удзел у здачы патрабаванняў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу. У мінулым годзе такую атэстацыю прайшлі больш за 50 тысяч чалавек. І многія ўдзельнікі атрымалі адметны знак «Фізкультурнік Беларусі», — расказалі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў.

Адметна, што прафсаюзы прымяняюць розныя формы стымулявання работнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця. Так, у тарыфныя, мясцовыя пагадненні і калектыўныя дагаворы ўносяцца палажэнні, накіраваныя на маральнае і матэрыяльнае стымуляванне работнікаў, якія займаюцца фізічнай культурай і спортам, вядуць здаровы лад жыцця і бяруць удзел у спартыўна-масавых мерапрыемствах. Сярод варыянтаў падтрымкі — дапамога ў набыцці абанементаў у трэнажорныя залы, басейны, матэрыяльныя заахвочванні тых, хто вядзе здаровы лад жыцця, напрыклад, адмовіўся ад курэння. Яшчэ адзін прыклад — захаванне сярэдняга заробку тым, хто ўдзельнічае ў масавых мерапрыемствах, даплаты работнікам, якія прымаюць удзел у спартыўна-масавых мерапрыемствах.

У цэлым папулярызацыі здаровага ладу жыцця, арганізацыі актыўнага адпачынку насельніцтва прафсаюзы надаюць вялікую ўвагу. Прычым гэта работа вядзецца як непасрэдна з работнікамі, так і з іх дзецьмі. У прафсаюзных спартыўных школах сёння займаецца звыш 30 тысяч дзяцей і падлеткаў. Таксама прафсаюзы на пастаяннай аснове падтрымліваюць розныя ініцыятывы і мерапрыемствы, накіраваныя на тое, каб прыцягнуць моладзь да актыўнага ладу жыцця і спорту.

Адным з самых знакавых праектаў апошніх гадоў стаў унікальны культурна-спартыўны фестываль «Вытокі», рэалізаваны сумесна з Нацыянальным алімпійскім камітэтам. Дарэчы, гэтымі днямі фестываль прымае Пружаны. На яго пляцоўках ёсць усё для паўнацэннага, карыснага і цікавага адпачынку. Таксама тут жыхары і госці горада, як дзеці, так і дарослыя, могуць больш даведацца пра магчымасці занятку тым ці іншым відам спорту і паспрабаваць свае сілы ў кожным з прапанаваных напрамкаў.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.