Вы тут

Камерцыялізацыя 5G стымулявала эканамічны рост Кітая на 5,6 трыльёна юаняў


Камерцыялізацыя 5G непасрэдна стымулявала рост агульнага аб’ёму эканамічнай вытворчасці ў Кітаі на суму каля 5,6 трыльёнаў юаняў (каля 787,5 млрд долараў) за апошнія пяць гадоў. Аб гэтым заявіў галоўны інжынер Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР Чжаа Чжыга на форуме па мабільнай сувязі, спасылаючыся на даследаванне Акадэміі інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій Кітая, перадае «Сіньхуа».


Ён адзначыў, што сувязь 5G таксама ўскосна садзейнічала росту эканамічнай вытворчасці на 14 трыльёнаў юаняў, што сведчыць аб вялікім укладзе новай тэхналогіі ў высакаякаснае развіццё краіны. Па словах Чжаа Чжыга, пасля таго, як ведамства выдала ліцэнзіі на камерцыйнае выкарыстанне 5G 6 чэрвеня 2019 года, Кітай дасягнуў глабальнага лідарства ў галіне сеткавай інфраструктуры 5G, бесперапынных прарываў у засваенні асноўных ключавых тэхналогій і выдатных вынікаў у інтэграцыі лічбавых і фізічных прыкладанняў.

Сёлета да канца красавіка ў Кітаі было ўстаноўлена амаль 3, 75 мільёна базавых станцый 5G, або каля 26 базавых станцый на кожных 10 тысяч чалавек. На долю краіны прыпадае больш за 42 працэнты сусветных заявак на патэнты ў галіне адпаведных стандартаў.

Тэхналогія 5G шырока выкарыстоўваецца ў такіх ключавых галінах, як горназдабыўная прамысловасць, электраэнергетыка і ахова здароўя, і паступова пранікае з перыферыйных звёнаў у асноўныя, такія як навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы, а таксама вытворчасць. Чжаа Чжыга заявіў, што на наступным этапе ведамства будзе прыкладаць пастаянныя намаганні, каб дапамагчы пашырыць ахоп сеткі, паскорыць пашырэнне прымянення 5G і актыўна садзейнічаць мадэрнізацыі інфармацыйна-камунікацыйнай галіны.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.