Вы тут

Новы нумар часопіса «Нёман» прапаноўвае чытачу сваю філасофію смеху


Айчынныя аўтары, творы якіх прадстаўлены на старонках чацвёртага нумара часопіса «Нёман», прапаноўваюць чытачу сваю філасофію смеху: і скрозь слёзы, і лёгкага, і нават бязлітаснага. 


Першы раздзел часопіса, праўда, прадстаўляе і сучасную класіку, напрыклад, паэзію Віктара Шніпа (у перакладзе А. Аўруціна), лірычны герой якога ўяўляе, як п’е гарбату з Іосіфам Бродскім, разважаючы пра гісторыю, Радзіму, сапраўдныя каштоўнасці. Творчасць В. Шніпа філасафічная і інтэлектуальная, багатая на глыбокія сімвалы і вобразы, інтэртэкстуальныя ўключэнні...

Мы разные люди, но все мы под Богом,

Как черные подписи под некрологом,

Как Бродского стих под обложкою книги

И как под землей неторопкость Немиги...

Нарэшце выяўлены ключ да этыка-псіхалагічнага кода аповесці Зіновія Прыгодзіча «У прадчуванні дажджу» — ён у цытацыі другога знакамітага пісьменніка І. С. Тургенева з ліста да А. Коні, у якім ідзе гаворка пра хваравітае каханне-запал да Паліны Віярдо і 30-гадовае жыццё на краі чужога гнязда. А А. Фету прызнаецца: «Она давно и навсегда заслонила от меня всё остальное, и так мне и надо... Я только тогда блаженствую, когда женщина каблуком наступит мне на шею и вдавит моё лицо носом в грязь». 

Гісторыя пакутлівай прыхільнасці школьнага настаўніка да бібліятэкаркі Шурачкі, напісаная ў форме дзённікавых запісаў, паўстае «псіхалагічнай справаздачай аднаго запалу». Гераіня то сыходзіць да мужа, то захапляецца новым настаўнікам, то зноў вяртаецца да нашага пацярпелага героя, які спрабуе ўцячы ад хваравітай страсці ды хоць бы і ў санаторый. «Всё хожу, думаю, растравляю душу, разжигаю сердце. Зачем? Это садомазохизм. Сыплю соль на кровавую рану и получаю от этого чуть ли не удовольствие. Сладкая боль, желанные страдания — безумие какое-то... Вот уж правда: я не могу любить, не страдая».


Героі гумарыстычных мініяцюр Міхася Слівы «Творчыя пакуты» — гарадскія жартаўнікі, якія глядзяць на свет з усмешкай. За іх жартамі — філасофскія разважанні пра жыццё, пра сяброўства і каханне. Так, у апавяданні «Сябры пазнаюцца ў… жартах» герой прызначае ўсім сябрам сустрэчу ў іх дома, маўляў, засумаваў, прыйду — на абед, на вячэру, пасядзець, пагаварыць. І пасля... адзін за адным сябры адтэлефаноўваюцца, што не могуць сустрэцца, ва ўсіх з’явіліся раптам нечаканыя справы. Асобна змяшчаюцца дзённікавыя запісы пісьменніка, у якіх ён распавядае пра свае зносіны з чытачамі. 


Гісторыя можа здацца смешнай, як смешны феномен самога жыцця. Чэхаўская ўстаноўка на тое, што чалавечае жыццё — камедыя, і людзі не кожны дзень страчваюць розум і страляюцца, яны проста жывуць, любяць, пакутуюць — пацвярджае цалкам жыццёвы матэрыял, па-мастацку апрацаваны сучасным беларускім аўтарам.

Без шкадавання і з падзякай прымае лірычная гераіня паэтычнага цыкла «Зямля... Вада... І яблыні ў колеры...» Наталлі Міхальчук усе перыпетыі жыцця. У іх ліку — няшчаснае каханне. Гераіня па-філасофску радуецца таму, што ёсць: цеплыні лета, шолаху бяроз, яркім колерам і спевам птушак. У ёй, прыродзе, яна чэрпае сілы жыць далей:

Лето милое, помедли.

Я ещё не дочитала

В томике главы последней,

Где и суть, и свет причала.

Еле-еле отогрелась

После горестных морозов.

Но ещё не насмотрелась

На ветвистую берёзу.

Ціхім хвалюючым «Святлом мінулага» вее ад аднайменнай аповесці Людмілы Лазуты. За немудрагелістым сюжэтам хаваюцца важныя тэмы: вайны, памяці, ахвярнага кахання, міласэрнасці. Евангельская прытча аб міласэрным самараніне прыгадваецца пасля асэнсавання вобраза маці гераіні з сімвалічным імем Марыя, якая ўжо пасталелай убачыла на лаўцы п’янага мужчыну і не толькі не пагрэбавала ім, а знайшла патрэбныя словы, каб мужчына ўстаў і змяніў сваё жыццё: «Если упал — поднимайся. Нельзя человеку лежать в грязи». Марыя спачатку дапамагла яму ўладкавацца на будоўлю ў храм, і неўзабаве ён вярнуўся ў сям’ю. Страціўшы на вайне мужа, жанчына больш ніколі не выходзіла замуж, адна гадавала дзяцей. Яе пасталелая дачка прыязджае ў родную вёску, каб даведацца новае аб сваёй светлай маці. 

І Дзень Перамогі для яе не проста яркае свята, традыцыя, але адчуванне адкрыцця чагосьці жыццёва неабходнага: «Но есть ещё очень хрупкая и не сразу заметная сторона героизма и боли сердец, которую невозможно измерить обычными мерками, цифрами, она неподвластна им, она вне времени. Только об одном можно уверенно говорить: без неё не было бы Великой Победы. Войны заканчиваются победой тех воинов, которых ждут их любимые...»

Лірыка Вікторыі Сакалоўскай поўная вобразаў сусветнай культуры: старазапаветнай, біблейскай, рымскай, егіпецкай (Залатое цяля, Вечны горад, шлях апостала і інш.). І над усімі ўзвышаецца і ўсё змацоўвае Слова, якое працягвае тварыць гэты свет ва ўсіх яго праявах:

И только когда всё вокруг 

к пробужденью готово,

Когда неизбежность колеблет 

обломки скрижалей,

В великую жизнь непреложно 

врывается Слово,

Чтоб кротко, по воле Его, встать как

до́лжно — в начале.

Лірычныя і філасофскія разважанні змяняюцца раздзелам «Гумар і сатыра». І тут смех ад душы, смех скрозь слёзы, усмешка сумная, усмешка чашырскага ката, усмешка Моны Лізы... Адкрывае раздзел Анатоль Зэкаў са сваімі кароткімі былямі пад назвай «ЗЭКавычкі». 

Былічкі, датычныя дзяцей, адсылаюць да знакамітай кнігі К. Чукоўскага «Ад дзвюх да пяці». Напрыклад, пяцігадовая пляменніца аўтара Ларыса вырашыла, што будзе катацца на лыжах летам — калі цяплей; а ўнук выпраўляе дзеда: зоркам-бібліятэкаркам тэлефанаваць не трэба, на зорак глядзяць і лепш ноччу. Простай, але глыбокай вясковай філасофіяй, уласцівай героям В. Шукшына, прасякнуты былічкі аб выпадковым Валодзькавым спадарожніку, ад якога ён даведваецца, што яго цесць памёр. 

Сякерышчаў ён рабіць не будзе. Аказалася, прычына простая: не памёр, а дажыў да 94 гадкоў і сіл майстраваць прылады працы няма. 

Кніжачку добрых зэкавычак хочацца мець у сябе на паліцы дома, каб у гадзіны суму адкрываць яе і сягаць у свет добрых мудрацоў і жыццёвых выпадкаў.


«Культура як мост узаемаразумення паміж народамі» — так названа інтэрв’ю з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Рэспубліцы Беларусь Саджадам Хайдэрам Ханам пісьменніцы Марыны Лайковай аб культурным і літаратурным узаемадзеянні паміж краінамі. Падмацоўваюць гутарку вершы паэтаў з Пакістана, галоўнай тэмай якіх з’яўляецца чалавек, пошук ім асобаснай і нацыянальнай ідэнтычнасці.


Гісторыя з катом з верша «Лёшкін кот» Таццяны Абухоўскай — дэбютанткі часопіса — не проста ўразіла, а прымусіла перачытаць некалькі разоў. Кот мог бы ўпрыгожыць сваёй экспрэсіяй пачуццяў любую трагедыю Шэкспіра!

Да уж, девочка с картинки,

Принесла ты в дом беду!

Глядь — стоят ее ботинки

С каблучками — на виду.

Отомстить ей — дело чести,

Я сумею, я смогу!

Да и план коварной мести

Вмиг созрел в моём мозгу.

Нічога, што адплатай за каханне стаў палёт з акна на халодны снег, затое кабетка знікла назаўжды. У сапраўднага сяброўства няма алергіі — такая мараль гэтага высокага верша. Сапраўды, хочацца працягу гісторыі сяброўства двух халасцякоў — Лёшкі 
і яго ката!

Другая дэбютанка Джэма Случак не без суму канстатуе той факт, як балюча жанчыне старэць, калі яе завуць не «лэдзі, пані, сударыня», а «бабуля»! Той, хто пачынае лічыць маршчыны на твары, разумее гераіню як ніхто.

Унікальны прыём, калі жывёла ці прадмет успрымаецца ў неўласцівым яму выглядзе, ужыты ў цыкле апавяданняў Віталя Кірпічэнкі «Калейдаскоп задавальненняў». Так, у аповедзе «Я і Мікі» аўтар паказвае сяброўства макакі і самотнага разведзенага фізіка. Паміж імі адбываюцца ўнутраныя дыялогі, і аказваецца, што малпачка разумее вучонага лепш, чым яго жонка ці сябар. Яна становіцца голасам яго сумлення, літаральна выварочвае яго душу навыварат: «Выбрал всё своё от жены и её папы — они теперь для тебя пустое место. И дочь не нужна! Теперь бы нового тестя где перехватить! И кто ты после этого?» Другое апавяданне «Дзеці сонца» напісана ў манеры Зошчанкі, Ільфа і Пятрова. Малодшы навуковы супрацоўнік Грузлаў прымае макет у выглядзе каменя за старажытны артэфакт з надпісамі інкаў. Вакол адкрыцця, якое, як аказалася, спакойна ляжала ў гарадскім парку, пачынаецца мітусня — навукоўцы, журналісты з усяго свету з’язджаюцца ў мястэчка, каб вывучаць камень. Грузлоў патрабуе да сябе асаблівай увагі, крыўдуе, калі сафіты накіраваны не на яго і начальства недастаткова падкрэслівае яго ролю ў сусветным адкрыцці! Нечаканая развязка — званок рэжысёра, маўляў, навошта пацягнулі мае дэкарацыі — быццам нямая сцэна з «Рэвізора», быццам апакаліпсіс, гукі архангельскай трубы: «— Где этот проходимец? — закричал президент (Академии наук), выбегая из кабинета...»

Заслона!

Героі гумарыстычных мініяцюр Міхася Слівы «Творчыя пакуты» — гарадскія жартаўнікі, якія глядзяць на свет з усмешкай. За іх жартамі — філасофскія разважанні пра жыццё, пра сяброўства і каханне. Так, у апавяданні «Сябры пазнаюцца ў... жартах» герой прызначае ўсім сябрам сустрэчу ў іх дома, маўляў, засумаваў, прыйду — на абед, на вячэру, пасядзець, пагаварыць. І пасля... адзін за адным сябры адтэлефаноўваюцца, што не могуць сустрэцца, ва ўсіх з’явіліся раптам нечаканыя справы. Асобна змяшчаюцца дзённікавыя запісы пісьменніка, у якіх ён распавядае пра свае зносіны з чытачамі. 

Фельетоны Уладзіміра Тулінава склалі цыкл «Рэнесанс ХХІ стагоддзя».

Цыкл «Спадчына» змяшчае неапублікаваныя раней вершы класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, падрыхтаваныя для публікацыі ў часопісе з каментарыямі Пятром Жаўняровічам. 

Наталля Абухова ў біяграфічным нарысе «Місіянер і дыпламат» нагадвае чытачу пра жыццё і подзвіг усходазнаўца з Беларусі, першага консула Расійскай імперыі ў Японіі Іосіфа Антонавіча Гашкевіча, юбілей якога (210-годдзе з дня нараджэння) прыпадае на 
гэты год.

«Культура як мост узаемаразумення паміж народамі» — так названа інтэрв’ю з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Рэспубліцы Беларусь Саджадам Хайдэрам Ханам пісьменніцы Марыны Лайковай аб культурным і літаратурным узаемадзеянні паміж краінамі. Падмацоўваюць гутарку вершы паэтаў з Пакістана, галоўнай тэмай якіх з’яўляецца чалавек, пошук ім асобаснай і нацыянальнай ідэнтычнасці. 

У творы Вахіда Ахтара «Шукайце сэнс» гучаць такія радкі:

Что есть у нас ещё, 

чтобы украсить жизнь 

в потоке спроса времени, Вселенной?

Стремление придать ей новый смысл

из осознания, что тленно, 

что нетленно.

Таццяна СІДАРАВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».