Вы тут

Што дапамагае выжыць у «шалёным свеце», як трэба трымаць уладу і чаму «эканоміка ўсё паглыне»


Рабочы графік Прэзідэнта штотыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы надае пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя. Сабралі топ-5 цытат кіраўніка дзяржавы за мінулы тыдзень, якія акрэсліваюць сітуацыю ў розных сферах жыцця краіны і задаюць вектары яе развіцця.


Фота: БелТА

Мінулы рабочы тыдзень Прэзідэнта быў цалкам прысвечаны міжнароднаму супрацоўніцтву. Аляксандр Лукашэнка здзейсніў дзяржаўны візіт у Манголію, а затым наведаў Іркуцк. 

1. «Мне патрэбны найноўшыя тэхналогіі, то бок, мы хочам быць уманціраваны ў вашы працэсы па высокіх тэхналогіях. І гэта павінна быць наша агульнае — Беларусь і Расія не павінны дзяліць. Як мы часта гаворым, тавар Саюзнай дзяржавы. Давайце ўраўнуем у правах беларускія і расійскія тавары, каб не было ніякіх праблем. І тады знікнуць размовы, хто каго паглынае і аб’ядноўвае. Эканоміка ўсё паглыне», — сказаў кіраўнік дзяржавы падчас наведвання Іркуцкага авіяцыйнага завода. На прадпрыемстве Аляесандр Лукашэнка азнаёміўся з этапамі вытворчасці ваеннай авіяцыйнай тэхнікі (тут, дарэчы, робяць самалёты і для беларускіх Ваенна-паветраных сіл), зборкі пасажырскага лайнера МС-21. Кіраўніцтва прадпрыемства падрабязна праінфармавала Прэзідэнта Беларусі аб выпускаемай прадукцыі і перспектыўных распрацоўках. Іркуцкі авіяцыйны завод накіраваны на пашырэнне вытворчай кааперацыі з авіяцыйнымі прадпрыемствамі Беларусі. Таму тэма рэалізацыі сумесных праектаў у авіябудаванні, як, напрыклад, Беларусь і Расія гэта робяць у станкабудаванні і мікраэлектроніцы, стала асноўнай у час візіту кіраўніка дзяржавы.

2. «Мы не хварэем на гігантаманію. Мы добра разумеем нашы адносіны і сваё месца ў адносінах Манголіі з іншымі краінамі. Мы хацелі б з нечага добрага, вялікага пачаць з вамі. 3-4 праекты, каб мы маглі пераканаць і ваш народ, і кіраўніцтва краіны, і журналістаў, і апазіцыю, што мы нешта можам. Давайце гэтыя 3-4 праекты вызначым, і мы вам пакажам, што можам з вамі супрацоўнічаць не горш, як вы супрацоўнічаеце з гэтымі вялікімі імперыямі (буйнымі і ўплывовымі ў свеце краінамі. — „Зв.“). У пытаннях супрацоўніцтва з вамі мы абсалютна адкрытыя. Я прашу вас прыслаць да нас сваіх спецыялістаў, дэлегацыю, каб яны ўбачылі, як развіваецца Беларусь, і выбралі для сябе тое, што спатрэбіцца Манголіі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка падчас перагавораў з Прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійнам Хурэлсухам. Кіраўнік беларускай дзяржавы ўпэўнены, што перагаворы ў Манголіі паслужаць новым пачынанням ва ўзаемаадносінах дзвюх краін. 

3. «Вы валодаеце каласальнымі рэсурсамі, вялізнымі багаццямі. Гэта ваша вялікае дабро. Але гэта дабро трэба зберагчы, абараніць. Таму што свет сёння ашалеў. Паважаюць толькі сілу. І каб існаваць у гэтым шалёным свеце, трэба быць моцным. Я ад усёй душы жадаю вам быць моцнымі, каб выжыць у гэтым свеце і зрабіць мангольскі народ заслужана багатым і вялікім, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Вялікі Чынгісхан, перад якім вы схіляецеся, і заслужана, таму што ў вас вялікая гісторыя, заўсёды вучыў: каб нечага дасягнуць, кожнаму трэба на сваім месцы рабіць сваю справу. А ўлада павінна быць жорсткай, цвёрдай, як кулак. Растапыранымі пальцамі ўладу ніхто не трымае». — падкрэсліў Прэзідэнт Беларускі падчас перагавораў са сваім мангольскім калегам. Хутка ў гэтай краіне пройдуць парламенцкія выбары. Таму цяперашні перыяд для Манголіі беларускі лідар ахарактарызаваў як вельмі складаны, важны і пераломны момант. Ён падкрэсліў, што беларускі бок гатовы аказаць Манголіі ўсялякую падтрымку, калі гэта будзе неабходна. 

4. «Скажам адкрыта, што нашы гандлёва-эканамічныя адносіны жадаюць, мякка кажучы, быць значна лепшымі. Мы гатовы ў выпадку вашага жадання зрабіць усё, каб пакласці ў скарбонку дабрабыту мангольскага народа сваю частку работы», — адзначыў Прэзідэнт Беларусі падчас перагавораў з лідарам Манголіі. Акрамя эканомікі размова на перагаворах таксама ішла аб супрацоўніцтве ў сферах навукі і адукацыі, прыродаахоўнай дзейнасці, культуры, СМІ, спорту, турызму. Ёсць агульны інтарэс да ўзаемадзеяння ў галіне бяспекі, праваахоўнай дзейнасці, ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

5. «Расіяне не хочуць гэтай вайны. Я гэта добра ведаю. Чаму не сесці за стол перагавораў? Чаму не дамовіцца? Амерыканцы хочуць утапіць Расію ў гэтым процідзеянні і вайне з Украінай: «Ваюй з Украінай, а мы ў гэты час паасобку разбярэмся з Кітаем. Вось у чым сутнасць іх палітыкі. Таму я хацеў бы, каб у Манголіі гэта разумелі. Каб вы слухалі не толькі тое, што амерыканцы і заходнікі расказваюць, а як на самай справе адбываецца», — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з журналістамі падчас дзяржаўнага візіту. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.