Вы тут

Беларуская зборная па футболе ўсухую прайграла расійскай зборнай


Вялікі футбол зноў на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама». Нацыянальныя зборныя Беларусі і Расіі правялі на знакамітай арэне таварыскі матч. Такія падзеі не столькі пра спаборніцтвы, колькі пра свята. Тым больш, што для зборнай Беларусі гэта першы дамашні матч за тры гады.


Перад гульнёй прагнозы былі розныя. Абаронца беларускай зборнай Захар Воўкаў выказваў надзею, што сустрэча збярэ шмат гледачоў, усё ж такі тры гады мы не бачылі дамашніх матчаў зборнай. Аляксандр Глеб абяцаў цікавы матч, па яго меркаванні, нягледзячы на таварыскі характар сустрэчы, каманды будуць паказваць усё, на што здольныя. І ў гэтым футбольныя зоркі не памыліліся: на дынамаўскіх трыбунах сабралася больш за 21 тысячу аматараў. Перад гульнёй яны мелі магчымасць паўдзельнічаць у розных актыўнасцях ад арганізатараў і іх партнёраў. Але ў цэнтры агульнай увагі, безумоўна, гульня. Аматары ўсе два таймы падтрымлівалі свае каманды актыўна і горача — усё ў лепшых футбольных традыцыях.

Гэты матч стаў і своеасаблівай праверкай для новага трэнера зборнай іспанскага спецыяліста Карласа Аласа. Напярэдадні сустрэчы ён казаў, што спарынг з расійскай зборнай, дзе сабраныя высокакласныя футбалісты — выдатная магчымасць для рэалізацыі пастаўленых задач. Больш таго, матч на дынамаўскім полі супраць зборнай Расіі важны для падрыхтоўкі нашай зборнай да асенніх матчаў Лігі нацый УЕФА. Гэта адзін са спосабаў не толькі праверыць навічкоў «боем» ці дакладней матчам, але і адпрацаваць новыя тактычныя моманты, новыя звязкі. Карацей, праверыць свае здольнасці.

Аднак, сказаць, што праверку беларускія футбалісты прайшлі, нельга. Нацыянальная зборная прайграла з вынікам 0:4.

«У першую чаргу, хачу папрасіць прабачэння ў балельшчыкаў. Мы доўга не гулялі дома, чакалі гэтага матча, сур’ёзна рыхтаваліся, але гульня склалася не так, як мы хацелі. Магчыма, крыху перагарэлі. Рана прапусцілі першы мяч, гэта паўплывала на настрой, і каманда пачала нервавацца. У другім тайме мы маглі рэалізаваць выхад адзін на адзін і паспрабаваць выратаваць гульню — і мы адразу ж прапусцілі ў трэці раз. Трэба перагледзець гульню і зрабіць правільныя высновы», — заявіў на пасляматчай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алас. Па яго словах, такія паражэнні — горшае, што ёсць у футболе. 

«Магчыма, я зрабіў няправільныя рашэнні па ходзе гульні, бяру ўсю адказнасць на сябе. Не люблю казаць пра індывідуальныя памылкі, галоўную ўсё роўна дапускае трэнер. Так, гэта была не лепшая гульня ў выкананні варатара Паўла Паўлючэнкі, але гэта вельмі надзейны галкіпер, мы задаволены ім у цэлым. Разумею, што балельшчыкі будуць незадаволеныя, трэба выпраўляцца шмат гледачоў, але мы не прапанавалі ім нічога, каб яны маглі за нас радавацца. Зараз будзем думаць пра наступны матч, калі пераможам — ва ўсіх будзе іншы настрой», — падкрэсліў трэнер.

Шанец рэабілітавацца ў вачах аматараў у футбольнай зборнай будзе 11 чэрвеня. У Будапешце нацыянальная зборная Беларусі па футболе правядзе таварыскі матч са зборнай Ізраіля.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.