Вы тут

Фотафакт. Авечкі і козы выйшлі на подыум


Адбылася гэтая эксклюзіўная падзея 7 чэрвеня на выставе «Белагра-2024».


Дэманстрацыйны паказ пачаўся з вываду на спецыяльную пляцоўку племянных бараноў пароды мерыналандшаф. Гэтыя магутныя, у параўнанні са звычайнымі авечкамі, прадстаўнікі двух племянных сельгаспрадпрыемстваў (адкуль і сіла, і добры выгляд): СВК «Жарабковічы» Брэсцкай вобласці і РСУП «Хутар-Агра» Гомельскай. Усіх прадстаўнікоў гэтай пароды ў рэспубліцы — 639 галоў, у тым ліку 206 авечкаматак. Бараны-мадэлі крыху «перагарэлі» ў чаканні паказальнага выступу: было горача і выдатны вакальны гурт «Скавыш» заканчваў канцэртны нумар. Авечкі шуму не любяць і з’яўляюцца калектыўнымі жывёламі. А тут два альфа-самцы апынуліся без сваёй групы-падтрымкі — атары. Тым не менш яны паказалі сябе гледачам у лепшым выглядзе: маса цела да 120 кг, таму што яшчэ маладыя (авечкі гэтай пароды важаць 75-90 кг). Затым на подыум выходзілі прадстаўнікі парод Прэкос, Іль-дэ-франс, дорпер і Тэксель. Усе яны выдатным чынам жывуць і размножваюцца ў нас, даюць дэфіцытную поўсць – руно, тлустае малако (гэтым вылучаецца парода французскага паходжання Іль-дэ-франс) і шашлык з бараніны – заўсёды самы лепшыя. 

Юлія Скачыленка - вядучы заатэхнік-селекцыянер па вырошчванні і ўтрыманні коз Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства клапатліва расчэсвала бараду казлу альпійскай пароды перад яго выхадам на паказ. Да гэтага Юлія працавала з буйной рагатай жывёлай, але за год прыйшлася да спадобы казіная гаспадарка. Акрамя карыснага для здароўя малака і супер-сыру, гэтыя парнакапытныя ўяўляюць сабой гуллівых, разумных, ласкавых і вельмі адданых чалавеку хатніх жывёл.

Акрамя гледачоў-людзей, за парадам авечак і коз назіраў, адхіляючыся ў бок толькі на фотасесію, прыгожы конь. Прыглядаўся (ці прыглядалася), што да чаго, бо сёння на выстаўцы дэфіле і ў коней. 

Аляксандр Грыгор’еў 

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.