Вы тут

Беларускія гімнасткі заваявалі шэсць медалёў на турніры Evgeniya Cup у Омску


У Омску завяршыўся традыцыйны міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы на прызы двухразовай алімпійскай чэмпіёнкі Яўгеніі Канаевай, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.


Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі

Узнагароды Кубка Evgeniya 2024 аспрэчвалі больш за 130 гімнастак з васьмі краін. Прадстаўніцы нашай каманды заваявалі на турніры шэсць медалёў: па тры сярэбраныя і бронзавыя. У фіналах асобных відаў двухразовым прызёрам стала Дар’я Вярэніч, у актыве якой серабро ў практыкаваннях з булавамі і стужкай. Таксама двойчы на подыум падымалася Анастасія Салас, якая выйграла па бронзе ў кампазіцыях з мячом і булавамі.

Па выніках праграмы з абручом на трэцюю прыступку п’едэстала паднялася Аліна Рэчкіна. Акрамя таго, у групавых практыкаваннях другі вынік паказалі Карына Ярмоленка, Дана Чаеўская, Лаліта Мацкевіч, Паліна Аляксандрава і Арына Цыцыліна. Акрамя грацый з Беларусі і Расіі, удзел у спаборніцтвах таксама прымалі спартсменкі з Арменіі, Казахстана, Узбекістана, Азербайджана, Сербіі і Славеніі.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.