Вы тут

Прывітанне з паштовага падворку


Толькі ў дні фестывалю і толькі на паштовым падворку можна было бясплатна адправіць паштоўку з прывітаннем з фестывалю. Тут нават была пастаўлена брэндзіраваная паштовая скрыня і арганізавана фотазона.


Прычым выявы на паштоўкі можна было нанесці ўласнаручна — у павільёне дарослыя і дзеці з задавальненнем ставілі на іх штампы са знакавымі аб’ектамі архітэктуры горада Гродна і сімвалам фестывалю — кветкай, розныя пялёсткі якой сімвалізуюць разнастайныя культуры і адначасова еднасць народаў, якія жывуць у Беларусі ў міры і згодзе. Таксама на паштовым падворку было прадстаўлена багата сувенірнай прадукцыі з сімволікай фестывалю і выявамі Гродна. А замежныя турысты дзякуючы паштовай прадукцыі, на якой паказаны адметныя мясціны з усіх абласцей Беларусі і нацыянальная кухня, маглі даведацца, якія мясціны яшчэ варта наведаць і якія стравы пакаштаваць.

Сярод навінак, з якімі знаёміла Белпошта падчас фестывалю, — мабільны дадатак AR MARKA BELARUS, які паказвае як сучасныя тэхналогіі выкарыстоўваюцца пры вырабе марак. Стэнд з яго прэзентацыяй размясціўся на паштовым падворку. Мабільны дадатак можна бясплатна ўстанавіць на свае гаджэты. Пры навядзенні тэлефона на маркі, зробленыя з улікам тэхналогіі дапоўненай рэальнасці, малюнкі на іх «ажываюць». Гэта адкрывае новыя магчымасці для таго, каб пры дапамозе маркі даваць людзям дадатковую інфармацыю пра аб’екты і гістарычныя падзеі, на ёй адлюстраваныя.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ.

Фота: Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.