Вы тут

Фестываль нацыянальных культур завяршае свой святочны марафон на Аўгустоўскім канале


Праграма трэцяга дня святочных мерапрыемстваў вельмі разнастайная. Акцэнт зроблены на 200-гадовым юбілеі старажытнага гідратэхнічнага збудавання. Да гэтай даты тут адкрыта новая сцэнічная пляцоўка. 


Святочныя мерапрыемствы пачаліся з тэатралізаванага шэсця, падчас якога ўдзельнікі пранеслі сцяг Рэспубліканскага фестываля нацыянальных культур. На новай сцэне адбылося ўрачыстае адкрыццё свята. 

Шлюз Дамброўка, дзе праходзіць трэці дзень XIV Рэспубліканскага фестываля нацыянальных культур, стаў традыцыйным месцам правядзення абласных і раённых мерапрыемстваў. І хаця ён знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад Гродна, папулярнасць гэтага месца расце. Адсюль можна здзейсніць невялікае воднае падарожжа на цеплаходзе. Таксама на тэрыторыі шлюза дзейнічае музей гісторыі канала. Апошнім часам тут ладзяцца мерыпрыемствы трэцяга дня фестываля. 

Падчас свята працуе каля дзесяці пляцовак па рознай тэматыцы. Адна з іх прысвечана 80-цігоддзю вызвалення Беларусі. Тут размясціліся музейныя экспазіцыі, пікнік-зона «Франтавы абед» з салдацкай кашай. Наведвальнікаў гасцінна сустракае пляцоўка «Пачастунак». Кожны можа ацаніць асартымент і смак страў беларускай кухні і нават атрымаць майстар-клас ад кухараў. 

У гонар юбілея канала працуе адпаведная пляцоўка, дзе можна даведацца аб гісторыі гідратэхнічнага збудавання. Дарэчы, ён праходзіць па тэрыторыі Польшчы і Беларусі. Беларуская частка канала прайшла татальную рэканструкцыю амаль 20 гадоў таму, пасля чаго канал стаў поўнасцю судаходным і ўключаны ў папярэдні спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Аб’ект занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. 

Да юбілея канала прымеркавана і акцыя БРСМ. У ходзе яе ўсе жадаючыя змаглі паўдзельнічаць у вырабу папяровых караблікаў і зрабіць на іх надпісы з пажаданнямі міру і дабра. Затым караблікі былі пушчаны на ваду па канале, які злучае рэкі Нёман і Віслу. У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый, байцы студэнцкіх будаўнічых атрадаў. Дарэчы, падчас свята была прэзентавана дзейнасць беларускіх будатрадаў, якія ўрачыста пачалі свой чарговы працоўны сезон. Трэба сказаць, што Аўгустоўскі канал сімвалічнае месца для байцоў студатрадаў. Менавіта рэканструкцыя данага аб’екта стала першай усебеларускай маладзёжнай будоўляй у гісторыі сувярэннай Беларусі. Тут у 2005 годзе працавала каля 400 чалавек. Сёлета на прадпрыемствах і ўстановах рэгіёна працоўны сяместр продоўжаць больш за 7 тысяч гродзенскіх студэнтаў і навучэнцаў. 

Але сёння ўсе яны ўдзельнікі святочных і відовішчных фестывальных мерапрыемстваў. А гэта і фестываль фарбаў, і пенная вечарына, і шоу барабаншчыкаў, і фаер-шоу. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.