Вы тут

Каля 15 тыс. выхаванцаў прафсаюзных спартыўных школ праходзяць аздараўленне


Каля 15 тыс. выхаванцаў прафсаюзных спартыўных школ праходзяць аздараўленне за летні перыяд, адзначыў намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вадзім Грачоў, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«Мы ведаем, якая ўвага ўдзяляецца спорту. Мы каля 15 тыс. выхаванцаў нашых прафсаюзных школ аздараўляем за летні перыяд. Гэта трэніроўка, падтрыманне іх фізічнага развіцця. Гэта работа — уклад у пэўныя паказчыкі па краіне», — сказаў Вадзім Грачоў.

Паводле яго слоў, прафсаюзныя спартыўныя школы маюць сацыяльную накіраванасць. «Наша задача — прыцягнуць юнакоў і дзяўчат, каб яны не сноўдаліся на вуліцы, пакуль бацькі на рабоце. А калі яны ўжо знайшлі сябе ў гэтым відзе спорту, калі іх убачылі трэнеры вучылішчаў алімпійскага рэзерву сістэмы Мінспорту, тады мы перадаём у больш высокае звяно», — адзначыў намеснік старшыні ФПБ.

Ён паведаміў, што кожны год у больш высокае звяно пераходзяць каля 400 выхаванцаў прафсаюзных спартыўных школ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Як трапіць у студатрад і атрымаць там новую спецыяльнасць?

Аб усіх тонкасцях працаўладкавання моладзі расказалі спецыялісты.

Грамадства

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Чым захапіў патрыятычны форум «Калі мы адзіныя»

Сімвал яднання і незвычайны падарунак для Прэзідэнта.

Сям'я і дэмаграфія

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

Алеся Кузняцова: Любыя падзеі — гэта вынік выбару

«Калі людзі кажуць: „У мяне няма часу, каб займацца любімай справай“, мне хочацца запярэчыць, што хутчэй няма жадання».