Вы тут

Аналіз і ацэнку існуючых біяпагроз разглядаюць на пасяджэнні Савета па біябяспецы


Аналіз і ацэнку існуючых біяпагроз разглядаюць сёння на пасяджэнні Савета па біялагічнай бяспецы пад старшынствам прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі, паведамляе БелТА.

«Мы разгледзім галоўны тэматычны блок пытанняў, арыентаваны на аналіз і ацэнку існуючых біялагічных пагроз і сітуацыі на знешнім контуры, у першую чаргу ў сумежных з нашай краінай дзяржавах і ў рэгіёнах нашых ключавых гандлёвых партнёраў», — адзначыў прэм’ер.

Раман Галоўчанка папрасіў дакладчыкаў даць канкрэтную ацэнку эфектыўнасці работы ў рамках заключаных Беларуссю міжнародных пагадненняў, а таксама акрэсліць праблемныя пытанні, якія неабходна скарэкціраваць на нацыянальным узроўні.

Акрамя гэтага, на пасяджэнні будзе разгледжана сітуацыя з вынікамі кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў і арганізацыя лабараторных даследаванняў адносна непатагенных генна-інжынерных арганізмаў.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.