Вы тут

У правінцыі Хунань адкрыты першы малавышынны лагістычны маршрут


У горадзе Чанша быў адкрыты першы ў правінцыі Хунань малавышынны лагістычны маршрут, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Грузападымальнасць беспілотнага лятальнага апарата, які курсіруе па гэтым маршруце, 4,5 кілаграма, крэйсерская хуткасць 60 кіламетраў у гадзіну, максімальная далёкасць дастаўкі 7 км. Чакаецца, што ў гэтым годзе ў рамках праекта ў рэгіёне будзе адкрыта ад 5 да 10 такіх лагістычных маршрутаў, што дасць магчымасць забяспечыць аб’ём палётаў лагістычных беспілотнікаў у 10 тысяч вылетаў.

У верасні 2020 года Хунань стала першай правінцыяй краіны, у якой была праведзена глабальная рэформа кіравання паветранай прасторай на малых вышынях.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.