Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: У Беларусі і Азербайджана каштоўнасці супадаюць


Беларуска-азербайджанскае супрацоўніцтва мацнее. Падчас майскага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Азебрайджан былі актуалізаваныя яго напрамкі, тады ж паміж кіраўнікамі дзвюх дзяржаў былі дасягнутыя пэўныя дамоўленасці. І яны ўжо рэалізуюцца. Як сведчанне таму — візіт у Беларусь кіраўніка парламента Азербайджана (які там называецца Мілі Меджліс) Сагібы Гафаравай. У нашай краіне яна правяла шэраг сустрэч, ключавая — з Прэзідэнтам. 


Фота: БелТА

«Я хачу найперш вітаць вас у сяброўскай вам Беларусі. Я ўпэўнены, што вы ўжо не толькі з падачы нашых кіраўнікоў парламента добра знаёмыя з Беларуссю і любіце яе. Я ведаю, што вы сама добра ведаеце нашу краіну. Я назіраў за вашым візітам, наколькі гэта можна было. Мне прыемна, што ў нас каштоўнасці супадаюць, што ў Азербайджана, што ў Беларусі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Па словах кіраўніка дзяржавы, беларусы вельмі шануюць той подзвіг, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларускі здзейснілі азербайджанцы. «Вы з павагай да гэтага аднесліся, ўсклаўшы вянок на плошчы Перамогі. Гэта вельмі важна і сімвалічна ў наш час», — падкрэсліў ён. 

Прэзідэнт заўважыў, што адносіны паміж парламентамі Беларусі і Азербайджана складваюцца вельмі добра. Па яго словах, гэта той выпадак, калі міжпарламенцкія сувязі не адстаюць ад узроўню адносін паміж кіраўнікамі дзяржаў. «Нашы адносіны з Ільхама Гейдаравічам (прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. — Зв.) вы ведаеце, можна сказаць з часоў яго бацькі. Я вельмі шанаваў Гейдара, добра ведаў яго. Вельмі дальнабачны быў чалавек. І як я сказаў: той выпадак, калі прырода на дзецях не адпачывае. Ільхам — годны прадаўжальнік спраў яго бацькі. У гісторыі ён зрабіў столькі, што наўрад ці гэта зможа паўтарыць іншы прэзідэнт пасля Ільхама Гейдаравіча, асабліва ў аднаўленні цэласнасці Азербайджана», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён узгадаў сваю паездку на тэрыторыі Азербайджана, якія зараз аднаўляюцца. «Тады ў Шушы я сказаў, што вы жывяце ў раі. Такога месца, пабываўшы ў многіх месцах планеты, я нідзе не бачыў. Я ўпэўнены, што вы здзейсніце чарговы подзвіг, аднавіўшы жыццё на гэтых тэрыторыях. Мы будзем з задавальненнем удзельнічаць у гэтых работах», — сказаў кіраўнік дзяржавы. 

У 2023 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Азербайджанам склаў 400,3 мільёна долараў. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, тавараабарот нядрэнны, але не збалансаваны. «Мы разумеем, што нам трэба больш тавараў купляць у Азербайджане. Мы гэта адрэгулюем. — сказаў ён. — Мы з Ільхамам Гейдаравічам размаўлялі па тых накірунках, якія нам трэба развіваць у плане перадачы тэхналогій, пачынаючы ад ВПК і заканчваючы сельскай гаспадаркай. Словам, закрытых тэм няма. Мы гатовы ў гэтым накірунку працаваць. І я ўпэўнены, што нашы парламентарыі гэты працэс забяспечаць заканадаўча».

У сваю чаргу Сагіба Гафарава перадала Аляксандру Лукашэку прывітанне ад яго азербайджанскага калегі Ільхама Аліева. Яна падкрэсліла, што ўвесь Азербайджан сачыў за візітам беларускага лідара. «Той след, які пакінуў ваш нядаўні візіт у Азербайджан, надоўга застанецца ў памяці нашага народа. Я гэта кажу як дэпутат, прадстаўніца нашага народа», — сказала яна. Па словах Сагібы Гафаравай, адносіны Беларусі і Азербайджана складваліся даўно і сёння развіваюцца на трывалай аснове. «Мы не проста сябры. Нашы народы сёння падтрымліваюць той узровень адносін, якія дазваляюць сказаць, што мы брацкія народы, — сказала старшыня Мілі Меджліса. — У вельмі складаны час, час падвойных стандартаў, час, калі шматлікія каштоўнасці знікаюць на вачах, нашы народы звязваюць гэтыя каштоўнасці. І самае галоўнае — мы павінны прывіваць іх нашай моладзі».

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.