Вы тут

Сталі вядомыя вынікі другога ЦЭ па рускай і беларускай мовах


Максімальныя 100 балаў па цэнтралізаваным экзамене па рускай і беларускай мовах атрымалі 469 абітурыентаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.


Фота: БелТА

«Сёння сталі вядомы вынікі другога дня правядзення цэнтралізаванага экзамену, які адбыўся 30 мая. У гэты дзень 55,5 тыс. выпускнікоў школ прынялі ўдзел у экзамене па рускай і беларускай мовах, у тым ліку 44 тыс. — па рускай мове, 11,5 тыс — па беларускай мове. Як і ў першы дзень, удзельнікі цэнтралізаванага экзамену паказалі дастаткова высокія вынікі. Максімальна магчымы вынік 100 балаў па дзяржаўных мовах атрымалі 469 вучняў, у тым ліку 292 — па рускай мове, 177 — па беларускай мове. Усе выпускнікі справіліся з экзаменацыйнай працай. Нулявых вынікаў няма», — распавялі ў прэс-службе.

Сярэдні тэставы бал па рускай мове склаў 63,3 бала, па беларускай мове — 61,7 бала. «Колькасць выпускнікоў, якія па выніках ЦЭ атрымалі высокія адзнакі, добра карэлюе ў працэнтных адносінах з вынікамі атэстацыі па вучэбных прадметах. Тыя выпускнікі, якія не змаглі прыняць удзел у цэнтралізаваным экзамене ў асноўныя тэрміны змогуць прайсці яго ў рэзервовыя дні. У бягучым годзе прадугледжаны рэзервовыя дні правядзення ЦЭ 21 і 23 чэрвеня, якія сумешчаны з рэзервовымі днямі цэнтралізаванага тэсціравання. Рэгістрацыя для ўдзелу ў ЦЭ ў рэзервовыя дні праводзіцца з 10 па 14 чэрвеня», — праінфармавалі ў ведамстве.

Інфармацыю аб выніках ЦЭ, а таксама скан-копіі сваіх работ абітурыенты могуць атрымаць у асабістым кабінеце на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.