Вы тут

Забруджванне паветра стала прычынай заўчаснай смерці 135 млн чалавек


Забруджванне паветра, выкліканае экалагічнымі і антрапагеннымі фактарамі, стала прычынай заўчаснай смерці прыкладна 135 млн. чалавек у перыяд з 1980 па 2020 год, паведамляе ТАСС са спасылкай на газету South China Morning Post.


Навукоўцы выявілі, што мелкадысперсныя цвёрдыя часціцы PM 2,5 (памерам 2,5 мікрона), якія выдзяляюцца з прамысловымі і транспартнымі выкідамі, а таксама ў выніку прыродных з’яў, аказваюць згубны ўплыў на здароўе чалавека з-за здольнасці пранікаць у крывяносную сістэму. Даследнікі лічаць, што забруджванне паветра мікрачасціцамі стала адной з прычын узнікнення інсультаў, анкалагічных захворванняў, хвароб сэрца і лёгкіх.

Па выніках даследавання навукоўцаў з Наньянскага ўніверсітэта Сінгапура, з 1980 па 2020 год больш за 98 млн заўчасных смерцяў, звязаных з наступствамі забруджвання паветра, прыйшлося на краіны Азіі. У прыватнасці, найбольшае ўздзеянне зазналі жыхары Бангладэш, Індыі, Інданезіі, Кітая, Пакістана і Японіі. У ходзе даследавання навукоўцы таксама высветлілі, што «змены кліматычных патэрнаў» могуць аказваць дадатковае негатыўнае ўздзеянне на якасць паветра.

Газета прыводзіць дадзеныя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, паводле якіх 6,7 млн ​​заўчасных смерцяў за год звязаныя з «камбінаваным уздзеяннем забруджвання навакольнага асяроддзя ўнутры і па-за памяшканнямі».

Раней Еўрапейскае агенцтва па навакольным асяроддзі паведаміла, што забруджванне паветра часціцамі PM 2,5 застаецца адной з асноўных пагроз для здароўя еўрапейцаў. Паводле яго даных, толькі ў 2021 годзе гэта сур’ёзна паўплывала на здароўе прыкладна 253 тыс. чалавек і ў выніку прывяло да іх смерці.

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.