Вы тут

Качанава: Для Беларусі Азербайджан не проста партнёр, а родная, блізкая краіна


Для Беларусі Азербайджан не проста партнёр, а родная, блізкая краіна. Пра гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас сустрэчы са старшынёй Мілі Меджліса Азербайджанскай Рэспублікі Сагібай Гафаравай, перадае БелТА.


«Мы вельмі рады Вашаму візіту і ўпэўнены, што тыя дамоўленасці, якія будуць прыняты па яго выніках, нададуць новы імпульс нашым адносінам, — сказала Наталля Качанава. — Для Беларусі Азербайджан-родная, блізкая краіна. Гэта не проста партнёр, а сапраўды нашы народы — сябры і браты. Так кажа прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, і мы разумеем, што такія асаблівыя адносіны паміж краінамі і народамі — гэта заслуга нашых прэзідэнтаў».

Па словах спікера, супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана развіваецца абсалютна па ўсіх напрамках. «У гандлёва-эканамічным плане, гуманітарнай сферы. Для нас, вядома, вельмі важна міжпарламенцкае супрацоўніцтва, — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі. — Паміж парламентарыямі нашых краін выбудавана канструктыўнае ўзаемадзеянне. Я шчыра дзякую вам, нашых азербайджанскіх калег, за дапамогу, якую вы аказваеце па падтрымцы нашай краіны на міжнародных пляцоўках, у міжнародных арганізацыях. Для нас гэта вельмі важна. Мы разумеем, у які няпросты час мы жывем і як важная сёння кансалідацыя парламентарыяў».

«Парламентарыі — гэта людзі, якіх абірае народ, гэта прадстаўнікі народа, і ад таго, як будзем супрацоўнічаць мы, шмат у чым залежыць будучае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі і народамі», — дапоўніла Наталля Качанава.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.