Вы тут

Сасновіч і Герасімаў прайгралі на тэнісных турнірах у Нідэрландах і Італіі


Беларускія тэнісісты няўдала згулялі на турнірах у Нідэрландах і Італіі, паведамляе БелТА.


На жаночым турніры катэгорыі WTA-250 у нідэрландскім Хертагенбосе з прызавым фондам 197,5 тыс.еўра беларуска Аляксандра Сасновіч (98 - ы нумар сусветнага рэйтынгу) прайграла пятай ракетцы планеты амерыканскай тэнісістцы Джэсіцы Пегуле-2:6, 2:6. У 1/8 фіналу саперніцай амерыканкі будзе сербка Аляксандра Круніч (400).

У першым крузе мужчынскага турніру ў італьянскай Перуджы з прызавым фондам 145,6 тыс. еўра беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (267) сустракаўся з італьянцам Алесандра Джанесі (369) і саступіў у дзвюх партыях - 4:6, 2:6. У матчы за выхад у чвэрцьфінал Джанесі згуляе з пераможцам паядынку паміж індыйцам Сумітам Нагалам (77) і баснійцам Нерманам Фацічам (198).

Прэв’ю: Unsplash.com

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.