Вы тут

Беларусь разлічвае ўступіць у БРІКС на восеньскім саміце ў Казані


Беларусь разлічвае здабыць новы статус у БРІКС на Саміце арганізацыі ў Казані. Пра гэта кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Алейнік заявіў на пашыранай сесіі нарады міністраў замежных спраў краін БРІКС у Ніжнім Ноўгарадзе, паведамляе БелТА.

Паводле слоў міністра, Беларусь цалкам падзяляе мэты і падыходы БРІКС адносна фарміравання новага справядлівага, сапраўды шматпалярнага сусветнага парадку.

«Летась наша краіна падала заяўку на ўступленне ў сям’ю БРІКС. Спадзяемся, што рашэнні маючага адбыцца саміту ў Казані дазволяць нашай краіне здабыць новы статус у аб’яднанні», — сказаў Сяргей Алейнік.

Як чакаецца, саміт кіраўнікоў дзяржаў БРІКС пройдзе ў Казані 22-24 кастрычніка.

Прэв’ю: infobrics.org

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.