Вы тут

У Кітаі здзейснена 110 мільёнаў турыстычных паездак


У Кітаі за час трохдзённых канікулаў з нагоды свята Дуаньу (Свята драконавых лодак) было здзейснена 110 мільёнаў унутраных турыстычных паездак, што на 6,3 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Аб гэтым паведаміла Міністэрства культуры і турызму КНР, перадае «Сіньхуа».


Паводле ацэнак ведамства, у святочныя дні з суботы па панядзелак унутраныя турысты выдаткавалі 40,35 млрд юаняў (каля 5,57 млрд долараў), што на 8,1 працэнта больш у гадавым вылічэнні. Як адзначылі ў міністэрстве, зараз турысты ўсё часцей аддаюць перавагу больш гнуткім і індывідуальным варыянтам падарожжаў, выбіраючы павольныя паездкі, глыбокія ўражанні і спакойны адпачынак. Упадабанымі напрамкамі для самастойных аўтападарожжаў і адпачынку ў спякотныя летнія дні ў маладых турыстаў становяцца правінцыі Юньнань, Цынхай, Ганьсу, Гуйчжоў і аўтаномны раён Унутраная Манголія.

Як вядома, Дуаньу — гэта традыцыйнае свята, якое адзначаецца ў пяты дзень пятага месяца па кітайскім месяцовым календары. Сёлета яно выпала на 10 чэрвеня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.