Вы тут

Пуцін ратыфікаваў пагадненне з КНР аб Міжнароднай навуковай месяцовай станцыі


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення з урадам Кітая аб супрацоўніцтве ў галіне стварэння Міжнароднай навуковай месяцовай станцыі (МНМС). Пра гэта паведамляе ТАСС.


Фота kremlin.ru

Адзначаецца, што пагадненне было падпісана ў Маскве і Пекіне 25 лістапада 2022 года для стварэння арганізацыйна-прававой базы для супрацоўніцтва пры стварэнні і эксплуатацыі станцыі для даследавання і выкарыстання месяца ў мірных мэтах.

Як адзначаецца ў суправаджальных матэрыялах да закона, стварэнне Міжнароднай навуковай месяцовай станцыі адкрые шырокія магчымасці ў засваенні натуральнага спадарожніка Зямлі, у прыватнасці, дазволіць праводзіць шматмэтавыя навукова-даследчыя работы, уключаючы даследаванне і выкарыстанне месяца, месяцовыя назіранні, фундаментальныя даследчыя эксперыменты і праверку тэхналогій, з магчымасцю працяглай беспілотнай эксплуатацыі з перспектывай забеспячэння прысутнасці чалавека на Месяцы.

Міжнародная навуковая месяцовая станцыя (МНМС) — расійска-кітайскі праект па стварэнні на Месяцы комплексу эксперыментальна-даследчых сродкаў для шырокага профілю навуковых прац. Будаўніцтва МНМС плануецца завяршыць да 2036 года. Па заяве Масквы і Пекіна, праект адкрыты для ўсіх міжнародных партнёраў.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.