Вы тут

Ускладанне кветак студатрадаўцамі да стэлы «Мінск — горад-герой» адбылося 11 чэрвеня


11 чэрвеня больш за тысячу байцоў студэнцкіх атрадаў прымалі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да стэлы «Мінск — горад-герой».


Гэта падзея паслужыла стартам для правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных адкрыццю трэцяга працоўнага семестра. Ва ўрачыстай цырымоніі бралі ўдзел: старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы па справах моладзі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Вольга Чамаданава, актыў Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ».

— Праца ў студатрадзе ўжо даўно перастала быць проста працай і зарабляннем грошай — гэта вельмі вялікі выхаваўчы аспект. Па-за навучальнымі аўдыторыямі рабяты наладжваюць свае адносіны па-іншаму, бо ў працы адбываецца раскрыццё асобы асабліва хутка. І, гледзячы на гэтае палажэнне, разумеем, што мы на правільным шляху як і наша галоўная маладзёжная арганізацыя БРСМ, так і ўсе тыя, хто ім дапамагае, — сказаў старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран.

Акрамя моладзі, падзею падтрымалі і ветэраны студатрадаўскага руху, якія 60 гадоў таму развівалі яе ў Беларусі. Разам з навучэнцамі школ і каледжаў, студэнтамі ўніверсітэтаў ганаровыя госці ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць аб савецкіх воінах, партызанах і падпольшчыках, якія загінулі героях у гады Вялікай Айчыннай вайны.

— Цяпер мы бачым, як моладзь ахвотна адгукаецца на тыя прапановы, якія ўносяцца ёй на працягу ўсяго года. Студэнты працуюць не толькі ў летні перыяд, але і цэлы год. Самае галоўнае, каб у іх было жаданне і разуменне таго, што іх праца, якая сёння неабходна нашай краіне для развіцця і працвітання, лішняй не бывае, — адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы па справах моладзі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Вольга Чамаданава.

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.