Вы тут

Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову


Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся думкамі аб сітуацыі ў рэгіёне і перспектывах яе развіцця.

Абмяркоўваліся таксама эканамічныя пытанні і рэалізацыя дамоўленасцяў у сферы эканомікі і бяспекі, дасягнутых у Мінску падчас нядаўняга афіцыйнага візіту расійскага лідара.

Пытанні абароны і бяспекі ў цэлым у ходзе праведзенай размовы кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі асобным блокам.

Яшчэ адна тэма ў парадку дня – сумесная праца і напрамкі супрацоўніцтва за граніцай, за межамі Саюзнай дзяржавы.

Узгаднілі прэзідэнты Беларусі і Расіі і графік далейшых кантактаў.

Аляксандр Лукашэнка таксама павіншаваў Уладзіміра Пуціна з Днём Расіі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.