Вы тут

Парывісты вецер і да +24°С чакаецца ў Беларусі 13 чэрвеня


Парывісты вецер і да плюс 24 градусаў чакаецца ў Беларусі 13 чэрвеня, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У чацвер будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Толькі ноччу па ўсходзе, а днём у паўднёва-заходніх раёнах рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час месцамі згусціцца слабы туман.

Вецер паўночна-заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы ​​ўзмоцняцца да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 6 градусаў па паўночным захадзе да плюс 14 градусаў па ўсходзе. Днём тэмпература павысіцца да плюс 19-24 градусаў.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.