Вы тут

Больш за 138 тыс. дэпазітаў для шматдзетных сем’яў адкрыта па праграме «Сямейны капітал»


На 1 чэрвеня 2024 года для шматдзетных сем’яў адкрыта 138298 дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Фота: БелТА

З іх 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн. і 55,7 тыс. дэпазітных рахункаў на суму Br1,42 млрд.

Па стане на 1 чэрвеня на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 85.950 заяў. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў — 69 852, на атрыманне медыцынскіх паслуг — 9652, на атрыманне адукацыі — 6441, на набыццё тавараў для інвалідаў — 5.

Прынята 83 434 рашэнні аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, з іх: Брэсцкая вобласць — 17 574, Віцебская — 8057, Гомельская вобласць — 13 423, Гродзенская вобласць — 9774, Мінская — 14 439, Магілёўская — 81.

Сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. З 1 студзеня 2024 года памер сямейнага капіталу складае Br31 480. У такім памеры сямейны капітал назначаецца сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2024 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.