Вы тут

Вальфовіч: Яны праводзяцца не спантанна


Мэта антытэрарыстычных вучэнняў — гарантаваць бяспеку грамадзян Беларусі і праверыць гатоўнасць да рэагавання на сучасныя рызыкі, выклікі і пагрозы. Аб гэтым журналістам заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Сёння дзяржаўны сакратар Савета бяспекі заслухаў даклад аб ходзе антытэрарыстычных вучэнняў у Брэсцкай вобласці.

«Гэтыя вучэнні не спантанныя. Мы на сістэмнай аснове праводзім аналіз абстаноўкі, якая складваецца вакол нашай краіны, геапалітычнай абстаноўкі ў свеце ў цэлым. Ацэньваем сучасныя рызыкі, выклікі і пагрозы ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Зыходзячы з гэтага, мы будуем планы па падрыхтоўцы нашых сіл і сродкаў, якія ўваходзяць у сістэму забеспячэння нацыянальнай бяспекі», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў, што размова ідзе не толькі аб органах Камітэта дзяржаўнай бяспекі, але і аб Узброеных Сілах, Дзяржаўным пагранічным камітэце і іншых сілах і сродках, якія ўваходзяць у сістэму забеспячэння нацыянальнай бяспекі. «Гэта ўсё праходзіць на планавай аснове, ніякіх надзвычайных сітуацый няма», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Вальфовіч дадаў, што Камітэт дзяржбяспекі ў першую чаргу адказвае за рэагаванне на акты тэрарыстычнай дзейнасці. «Вядома ж, акрамя знешніх крыніц пагроз, мы ацэньваем і абстаноўку, якая можа складацца ўнутры краіны. Заўсёды ўсё пачынаецца знутры, таму мы павінны быць гатовы да нейтралізацыі і пагроз і забеспячэння бяспекі на тэрыторыі сваёй краіны. Гэтым выклікана неабходнасць правядзення такіх вучэнняў з сіламі і сродкамі дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму», — канстатаваў ён.

Дзяржсакратар Савета бяспекі таксама адзначыў, што мэта вучэнняў — праверка гатоўнасці рэагаваць на рызыкі, выклікі і пагрозы. «Заслухаўшы адпаведныя высновы службовых асоб, я бачу, што алгарытм сапраўды ў нас адпрацаваны. Усе разумеюць, што і як рабіць. І зараз мы пераходзім у практычную плоскасць правядзення дадзенага мерапрыемства. Паглядзім, як будуць дзейнічаць нашы сілы і сродкі. Па плане задзейнічаны не толькі спецпадраздзяленні Камітэта дзяржбяспекі, але і спецпадраздзяленні органаў пагранічнай службы і іншых структур. І МНС, і падраздзяленні Міністэрства аховы здароўя.

Аляксандр Вальфовіч запэўніў, што па выніках вучэнняў будзе праведзены аналіз: «Паглядзім, што ў нас не атрымалася, — для гэтага вучэнні і праводзяцца. Зробім адпаведныя высновы і падкарэктуем, калі трэба будзе, нейкі алгарытм дзеянняў і ўлічым гэта падчас заняткаў па баявой падрыхтоўцы. Самае галоўнае — быць гатовым да рэагавання на сучасныя рызыкі, выклікі і пагрозы, а таксама гарантаваць бяспеку».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.