Вы тут

Галоўчанка: За тры гады на рэалізацыю дзяржпраграм накіравана амаль Br400 млрд


За 2021-2023 гады на рэалізацыю дзяржпраграм было накіравана амаль Br400 млрд. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, перадае БелТА.


Фота: БелТА

У бягучай пяцігодцы рэалізуецца 29 дзяржаўных праграм, якія падлягаюць ацэнкам. «За тры гады на мерапрыемствы гэтых праграм накіравана каласальная сума — амаль Br400 млрд. Траціна з іх — гэта бюджэтныя сродкі», — заявіў Раман Галоўчанка.

Несумненна, пэўныя вынікі дасягнуты, дадаў ён. «У рамках выканання дзяржпраграм пабудавана амаль 13 млн. кв. м жылля. Уведзена ў эксплуатацыю 95 аб’ектаў аховы здароўя, 41 дзіцячы сад, 15 школ. За тры гады пабудавана і адрамантавана каля 8 тыс. км дарог», — прывёў лічбы прэм’ер-міністр.

У цэлым, за тры гады выканана звыш 1,8 тыс. мерапрыемстваў, або больш як 80 працэнтаў ад планаў. «Лічбы значныя і, увогуле, станоўча характарызуюць ход рэалізацыі дзяржпраграм, але за імі, як звычайна, крыюцца не толькі дасягненні, але і недахопы», — лічыць кіраўнік урада.

Мінэканомікі правяло адзнаку эфектыўнасці эканомікі за апошнія тры гады. Вынікі разглядаюцца сёння на пасяджэнні Прэзідыума.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.