Вы тут

Адзінства беларусаў і расіян — аснова развіцця Саюзнай дзяржавы


Адзінства беларусаў і расіян — аснова развіцця Саюзнай дзяржавы. Такую думку журналістам выказаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

12 чэрвеня адзначаецца Дзень Расіі. Паводле слоў Дзмітрыя Мезенцава, гэта свята не толькі расіян, але і беларусаў, усёй Саюзнай дзяржавы, як і 3 ліпеня — дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

«Гэта свята адзінай Айчыны, свята Саюзнай дзяржавы, — заявіў дзяржсакратар. — І сёння менавіта ў гэты дзень Аляксандр Лукашэнка адным з самых першых лідараў павіншаваў Уладзіміра Пуціна, расійскі народ з Днём Расіі. Таксама важна, што абмеркаваны пытанні міжнароднага парадку дня, узаемадзеянне ў сферы абароны і бяспекі, інтэграцыі ў працяг таго вельмі змястоўнага маштабнага дыялогу, які адбыўся ў рамках візіту кіраўніка расійскай дзяржавы зусім нядаўна ў Мінск на этапе станаўлення новага палітычнага прэзідэнцкага цыкла».

Беларусы і расіяне заўсёды былі блізкія, але зараз сталі яшчэ бліжэй. «У гэтым няма ніякіх сумневаў. Ёсць дыялог, і яго каштоўнасць — раўнапраўнасць, уменне паважаць і чуць аргументы адзін аднаго — сёння выразныя як ніколі. Гэта рэсурс не менш важны, чым аб’ёмы тавараабароту. І гэтае яднанне сэрцаў не вымераць ніякімі лінейкамі і калькулятарамі». Гэта тое, што нас сёння робіць мацнейшым і не дазваляе Захаду дабівацца тых мэт, якія яны ставяць перад сабой: па зніжэнні патэнцыялу, прымушэнні нас да нейкіх дзеянняў, з якімі мы не згодныя, у нас свой лёс, права будаваць свае планы. Пры гэтым у нас тая формула, якую мы памятаем: дзве краіны — адна эканоміка і Саюзная дзяржава, якая аб’ядноўвае незалежныя і суверэнныя краіны, — дапоўніў Дзмітрый Мезенцаў. — Мы сёння бачым поспех рэальнай эканамічнай інтэграцыі. Мы бачым якасць дыялогу, калі чуюць аргументы бакоў Масква і Мінск. Мы разумеем, што гэта фундамент нашага руху наперад».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.