Вы тут

Магіляўчан запрашаюць да акцыі па здачы крыві


Магіляўчан запрашаюць паўдзельнічаць у акцыі па здачы крыві, прымеркаванай да Сусветнага дня донара. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Магілёўскай абласной станцыі пералівання крыві.


Фота БелТА

Усе жадаючыя могуць прыйсці на станцыю пералівання з 8.00 да 11.30, каб здаць кроў і дапамагчы тым людзям, хто мае ў ёй патрэбу. «Кроў патрэбна не толькі падчас тэхнагенных катастроф, тэрарыстычных актаў або ваенных дзеянняў. Пераліванні неабходныя пры складаных хірургічных аперацыях, уключаючы трансплантацыі органаў, касцявога мозгу, замену суставаў; хворым з траўмамі, якія суправаджаюцца масіўнымі стратамі крыві; жанчынам з ускладненнямі цяжарнасці, крывацёк падчас і пасля родаў. Кампаненты крыві неабходны для лячэння анкагематалагічных захворванняў, такіх як лейкамія, — распавялі спецыялісты. — А таму нам важны кожны донар, незалежна ад групы крыві і рэзус-фактару».

Донарам могуць стаць грамадзяне Беларусі ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў, якія прайшлі медыцынскі агляд, не пакутуюць ад захворванняў і не знаходзяцца ў станах, пры якіх здача крыві, яе кампанентаў супрацьпаказана. Пры сабе донару трэба мець дакумент, які сведчыць асобу, выпіску з медыцынскіх дакументаў, з указаннем флюараграфіі, гінеколага і інш. неабходных даследаванняў.

Найважнейшае гэта бяспека і здароўе донара. А таму спецыялісты рэкамендуюць прыходзіць на станцыю адпачылымі і пасля сняданку, без прыкмет недамагання ці прастуды. За тры дні да здачы крыві нельга ўжываць алкагольныя напоі, а напярэдадні вечарам і раніцай донару не рэкамендуюць тлустую і малочную ежу.

Акцыя ў Магілёве пройдзе да 14 чэрвеня ўключна.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.