Вы тут

Прафсаюз запускае спецпраект «Асобы вызваліцеляў»


Прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў запускае спецпраект «Асобы вызваліцеляў». Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.


Фота БелТА

Ініцыятыва прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і накіравана на захаванне пераемнасці пакаленняў і гістарычнага мінулага краіны.

На працягу некалькіх месяцаў працаўнікі сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі дасылалі ў галіновы прафсаюз з фатаграфіі і гісторыі сваіх блізкіх, якія прайшлі праз вайну. Усе сабраныя матэрыялы сістэматызаваны і будуць захоўвацца ў спецыяльным раздзеле на сайце прафсаюза.

«Для беларусаў тэма гістарычнага мінулага не проста вельмі важная. Гэта асабістая гісторыя кожнай беларускай сям’і. У многіх дамах захоўваюцца фотаздымкі блізкіх, якія бачылі гэтыя страшныя старонкі, якія змагаліся за нашу свабоду і незалежнасць. Кожны асобны лёс, кожная асабістая гісторыя — усё разам гэта і ёсць нашая агульная спадчына, якую так важна зберагчы для нашых дзяцей. Будуць жывыя ўспаміны — будзе будучыня, — расказаў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Юрый Дарагакупец. — Ад нашых работнікаў ужо паступіла каля 60 асабістых гісторый. Гэта ўспаміны аб блізкіх сваяках, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі. Адзначу, што гэта толькі старт праекту. Кожны жадаючы з гэтага моманту можа расказаць гісторыю сваёй сям’і. Фотаздымкі з апісаннем можна дасылаць у прафкамы, якія ўваходзяць у склад галіновага прафсаюза. Таксама ініцыятыву запускаем у сацыяльных сетках».

Праект не замыкаецца толькі на электронных рэсурсах. У планах — аблічбаваць усе матэрыялы і фатаграфіі і аб’яднаць іх у агульны альбом успамінаў. Таксама найбліжэйшым часам Беларускі прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў арганізуе аднайменную праекту выставу ўсіх сабраных архіўных сямейных матэрыялаў. Прэзентацыю плануецца правесці ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску з удзелам прафсаюзнага маладзёжнага актыву і сацыяльных партнёраў.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.