Вы тут

У Тайландзе адбыўся рэдкі выпадак нараджэння сланят-двайнят


У горадзе Аютхая ў Тайландзе на свет з’явіліся сланяняты-двайняты, паведамляе БелТА. 


Фота БелТА

Рэдкі для папуляцыі сланоў выпадак адбыўся ў запаведніку Elephantstay, дзе на дабрачыннай аснове займаюцца абаронай і доглядам гэтага віду жывёл.

Паводле інфармацыі аўстралійскай вяшчальнай карпарацыі Australian Broadcasting Corporation, 36-гадовая сланіха Джамджуры нарадзіла сланяня. Аднак праз 18 хвілін пасля першых родаў на свет з’явілася другое сланяня, што заспела наглядчыкаў знянацку. Паведамляецца, што сланіха ў паніцы зламала шчыкалатку аднаму з наглядчыкаў.

Вага нованароджаных сланят склала 80 і 60 кг адпаведна. Цяпер яны знаходзяцца пад наглядам.

У карпарацыі назвалі падвойныя роды азіяцкай сланіхі «цудам прыроды». Дырэктар Elephantstay Мішэль Рыдзі адзначыла, што сланы вельмі рэдка нараджаюць блізнят.

Па дадзеных арганізацыі Save the Elephants («Выратуйце сланоў»), верагоднасць нараджэння блізнят-сланоў у прыродзе складае ўсяго толькі 1%. Яшчэ больш рэдкім з’яўляецца нараджэнне разнаполых блізнят у папуляцыі сланоў.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.