Вы тут

Пра што маўчаць смартфоны


У выпуску «Сямейнай газеты» (ад 4 красавіка бягучага года) мы расказвалі пра тэхнічную абарону дзіцячага гаджэта. А зараз майстар па рамонце смартфонаў і камп’ютараў Андрэй Лузік падкажа, як настроіць смартфон, каб дзіця магло бяспечна і эканомна ім карыстацца.


Не забыць падзарадзіць

Мы ўжо звярталі ўвагу, што для бацькоў важна, каб дзіця заўсёды было на сувязі. Для гэтага трэба падзараджаць гаджэт пры першым зручным выпадку. А яшчэ трэба наладзіць сістэму энергазберажэння, для гэтага тайм-аўт адключэння дысплея варта ўсталяваць не больш за 30 секунд. Адключыць лішнія функцыі, якімі дзіця не будзе карыстацца, напрыклад Bluetooth. 

Усё гэта дазволіць працаваць тэлефону як мага даўжэй без падзарадкі.

Карыстайцеся Wі-Fі

Наладзіць у тэлефоне вядомыя Wі-Fі сеткі, каб дзіця не марнавала трафік сотавага аператара, да таго ж выкарыстанне мабільнага інтэрнэту расходуе батарэю значна больш актыўна.

Бацькоўскі доступ

Не ўсе бацькі прыхільнікі гэтай функцыі, бо няма нічога больш каштоўнага за давер, але ў некаторых выпадках гэта можа аказацца карысным. Бацькоўскі доступ дазволіць абмежаваць непажаданы кантэнт, які дзіця можа выпадкова атрымаць з інтэрнэту. З дапамогай бацькоўскага кантролю вы зможаце рэгуляваць час карыстання гульнямі і іншымі праграмамі ці нават адключаць іх зусім. Функцыя дазволіць вам заўсёды мець уяўленні аб месцазнаходжанні вашага дзіцяці з дапамогай сістэмы спадарожнікавага сачэння. Скарыстацца гэтым сродкам ці не — права бацькоў, як мінімум, да паўналецця дзіцяці.

Як «абнуліць» смартфон

Нярэдкія выпадкі, калі бацькі аддаюць дзіцяці свой гаджэт. Перш чым гэта зрабіць, скапіруйце з яго патрэбную вам інфармацыю, адключыце, а лепш выдаліце на гэтай прыладзе ўсе ўліковыя запісы (акаўнты), перазагрузіце тэлефон, а затым скарыстайцеся функцыяй «скідванне да заводскіх наладак». Такім чынам выдаляцца ўсе ўсталяваныя дадаткі, уключаючы банкаўскія, уся асабістая інфармацыя, а тэлефон будзе цалкам гатовы да сустрэчы з новым гаспадаром.

Пароль — абавязковы

Падкажыце дзіцяці абавязкова ўстанавіць пароль на тэлефон, зрабіце гэта разам, каб вы таксама мелі доступ да яго. Бяспека ніколі не бывае лішняй, асабліва калі да тэлефона прывязана карта для школьнай сталовай ці праезду ў метро.

Падвох забытага пароля

Акаўнт Google, Mі-акаўнт... Упэўнены, вы нават не ведаеце пра падвох абароны смартфона з дапамогай акаўнтаў. Уявім сітуацыю, што вы дазволілі дзіцяці самастойна завесці акаўнт, прыдумаць пароль і пошту для атрымання доступу да сэрвісаў Google. Праз некаторы час на смартфоне спатрэбілася зрабіць скідванне да заводскіх наладак, пасля чаго раптоўна для вас тэлефон просіць увесці ўліковыя даныя. Ваша дзіця амаль са стапрацэнтнай гарантыяй не ўспомніць ні пароль, ні нават пошту. Тэлефон у выніку заблакіраваны і карыстацца ім немагчыма. Менавіта так спрацоўвае FRP абарона ў смартфоне, Mі-акаўнт працуе падобным чынам, толькі выдаляецца значна складаней. Разблакіраваць такі тэлефон можна, але гэта працаёмкая і дарагая работа спецыяліста.

Фота з адкрытых крыніц

Таму настойліва рэкамендуем стварыць акаўнт разам з дзіцем ці самастойна і захаваць даныя, запісаўшы іх у пяці месцах, а лепш адліць у бетоне!

Маргарыта ДРАЗДОВА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

Сёлетні ўраджай трэба сабраць без страт

 Убраць з палёў трэба будзе больш за 2 мільёны збожжавых каласавых і зернебабовых культур без кукурузы, грэчкі і проса. 

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...