Вы тут

Чупрыс правяла прыём грамадзян у Верхнядзвінску


Пытанні падключэння электраацяплення, праблему падтаплення вуліц і іншыя звароты разгледзела намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Вольга Чупрыс на асабістым прыёме грамадзян і юрыдычных асоб у Верхнядзвінску, перадае БелТА.


Фота БелТА

На асабістым прыёме Вольгі Чупрыс пабывалі жыхары Верхнядзвінскага раёна і іншых рэгіёнаў.

Адразу некалькі зваротаў датычыліся электраацяплення. Заяўнікі хацелі б устанавіць у дамах і кватэрах электракатлы для ацяплення жылля. У сельскай мясцовасці, як растлумачылі жыхарам раёна, у асобных населеных пунктах для гэтага не хапае магутнасцей ліній электраперадачы, а таксама неабходна ўдакладняць, ці ёсць на месцы газавыя лініі. Некаторыя вёскі, дзе нават на асобнай вуліцы жыхары аднагалосна жадаюць падключыць электраацяпленне, ужо ўключаны ў план рэканструкцыі ЛЭП, і работы там будуць праводзіцца ў бліжэйшую пяцігодку.

Жыхар Бігосава звяртаўся ў кампетэнтныя органы за кампенсацыяй часткі расходаў на выкананне работ па электраацяпленні. Узнікла непаразуменне ў размове са спецыялістамі, якія хацелі дапамагчы грамадзяніну. Яму трэба было напісаць дзве заявы, прадугледжаныя існуючымі інструкцыямі, і прыкласці акт выкананых работ. Вольга Чупрыс дапамагла заяўніку і спецыялістам, пытанне было вырашана аператыўна на месцы.

Дзве замежныя грамадзянкі звярнуліся з аднолькавай праблемай — яны хочуць атрымаць беларускае грамадзянства. Прадстаўнік праваахоўных органаў растлумачыў, што для гэтага кожнай з іх неабходна асабіста напісаць заявы, якія затым накіруюць у пасольства. Супрацоўнік унутраных спраў адзначыў, што ў абедзвюх заяўніц ёсць магчымасць атрымаць грамадзянства па спрошчанай сістэме.

Жыхаркі Верхнядзвінска расказалі аб праблеме з падтапленнем вуліц. Кіраўнік раёна Васіль Шылаў адзначыў, што гэта пытанне закранае немалую частку горада. У райцэнтры праводзілі абследаванне, якое паказала, што прыкладна трэць вуліц знаходзіцца ў зоне рызыкі падтапленняў. Тут патрэбна капітальная рэканструкцыя ліўнёўкі, што вырашыць праблему, а для такіх работ неабходны немалыя сродкі. Кіраўніцтва райвыканкама са спецыялістамі распрацуюць праектна-каштарысную дакументацыю, і тады прадставяць варыянты, як можна ўстараніць падтапленні.

Таксама Вольга Чупрыс разгледзела пытанні транспартных перавозак паміж сельскімі населенымі пунктамі і райцэнтрам, прапановы па рабоце дзяржаўных ведамстваў.

Падводзячы вынікі асабістага прыёму, Вольга Чупрыс падкрэсліла, што ў цэлым колькасць зваротаў не змяншаецца, аднак іх вектар прыкметна мяняецца.

«Дзякуючы таму, што мы ўкаранілі сістэму электроннай работы са зваротамі грамадзян, зменшылася колькасць «халастых» зваротаў, якія былі паўторнымі або не змяшчалі інфармацыі, патрабуючай свайго вырашэння, — сказала намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. — Калі гаварыць пра віды зваротаў, то гэта тое, што ў чалавека набалела, — жыллёва-камунальная гаспадарка, тыя пытанні, з якімі чалавек сустракаецца кожны дзень».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Для непаседаў і іх бацькоў

Для непаседаў і іх бацькоў

Пабывалі ў першай дзіцячай мультыбрэндавай краме «Світанак Непаседа» і даведаліся, што пачым.