Вы тут

ХК «Мінск» выйшаў наперад у фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі на траве


У сталіцы адбыўся трэці паядынак фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі на траве сярод мужчынскіх каманд, паведамляе БелТА.


Чэмпіёнскае званне чарговы раз разыгрываюць брэсцкі «Будаўнік» і хакейны клуб «Мінск». Два стартавыя матчы фіналу адбыліся ў Брэсце 7 і 8 чэрвеня, у дэбютнай гульні мацнейшымі былі паўднёўцы (3:1), на наступны дзень сталічны клуб узяў рэванш (3:2). Учора ў паядынку на пляцоўцы ў парку Горкага перавага «Мінска» была бясспрэчнай — 4:0. Галамі ў складзе гаспадароў адзначыліся Павел Корсік, Уладзіслаў Кочкін, Мікіта Старадуб і Яраслаў Шафранскі.

Фінальная серыя доўжыцца да трох перамог адной з каманд. Чацвёртая сустрэча сапернікаў пройдзе ў сталіцы 13 чэрвеня, пачатак а 18-й гадзіне. У выпадку перамогі «Мінск» верне сабе званне чэмпіёна Беларусі, якое праігралі «Будаўніку» летась. Калі ж сёння мацнейшымі будуць паўднёўцы, то лёс залатых медалёў вызначыць вырашальная пятая гульня, якая адбудзецца 17 чэрвеня ў Брэсце.

Паралельна за бронзу мужчынскага чэмпіянату Беларусі па хакеі на траве змагаюцца ХК «Гомель» і СДЮШАР ХК «Мінск»-РЦАП. Пасля трох матчаў у серыі вядуць гамяльчане (2:1). Наступны паядынак у гэтай пары пройдзе сёння таксама ў сталіцы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.