Вы тут

У першы дзень Гульняў краін БРІКС будуць разыграны 23 камплекты ўзнагарод


У Казані стартуе праграма спаборніцтваў міжнародных мультыспартыўных Гульняў краін БРІКС, паведамляе БелТА.


Фота: bricskazan2024.games.ru

У першы дзень спаборніцтваў будуць разыграны 23 камплекты ўзнагарод у пяці відах спорту — самба, сінхронным плаванні, спартыўнай гімнастыцы, цяжкай атлетыцы і ушу. Першымі барацьбу за ўзнагароды павядуць сінхраністкі, адной з галоўных прэтэндэнтак на поспех у тэхнічнай праграме сярод салістак з’яўляецца наша Васіліна Хандошка, якая была чацвёртай у гэтай дысцыпліне на чэмпіянаце свету 2024 года.

У тэхнічнай праграме сярод дуэтаў выступяць нашы Настасся Дабравольская і Аляксандра Мірончык, а ў спаборніцтвах акрабатычных груп возьме ўдзел беларуская васьмёрка ў складзе Ганны Каўцун, Маргарыты Кірылюк, Ксеніі Куляшовай, Яны Кудзінай, Настассі Дабравольскай, Яны Трацэўскай, Ксеніі Лебедзевай і Валерыі Валасач.

На старце турніру па самба мужчыны вызначаць мацнейшых у чатырох вагавых катэгорыях, жанчыны — у трох. Сёння сябе пакажуць чэмпіёны свету Аляксандр Кокша (да 79 кг), Анфіса Капаева (да 50 кг), Алена Купава (да 54 кг) і Таццяна Мацко (да 59 кг), чэмпіён Еўропы Уладзіслаў Бурдзь (да 58 кг), а таксама Ігар Міраеўскі (да 64 кг) і Уладзіслаў Мардусевіч (да 71 кг).

Прадстаўнікі спартыўнай гімнастыкі разыграюць медалі ў мнагаборстве, а таксама вызначаць удзельнікаў фіналаў асобных відаў. Нашу мужчынскую каманду прадставіць лідар зборнай і пераможца этапа Кубка свету — 2024 у вольных практыкаваннях Ягор Шарамкоў, а таксама Яраслаў Крутаў. У жанчын на снарадах выступяць Кіра Магарэвіч і двухразовая медалістка этапаў Кубка свету цяперашняга сезона на разнавысокіх брусах Алена Цітавец.

У цяжкай атлетыцы на памост выйдуць удзельнікі ў дзвюх мужчынскіх і дзвюх жаночых вагавых катэгорыях. За месца ў тройцы паспрачаюцца Аліна Шчэпанава і сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы — 2024 у рыўку Юлія Гуліна (абедзве — да 59 кг), а таксама Ягор Папоў і Вадзім Ліхарад (абодва — да 73 кг).

Акрамя таго, 13 чэрвеня ў Казані адбудуцца папярэднія спаборніцтвы яшчэ ў пяці відах спорту. У ушу паядынкі 1/8 фіналу правядуць нашы Сяргей Войтка (да 56 кг), Ілья Салагубаў (да 60 кг) і Данііл Прахарэнка (да 65 кг). У бадмінтоне матчы групавога этапа згуляюць беларусы Міхаіл Макараў, Глеб Швыдкоў, Марына Янбаева і Соф’я Яноўская, таксама нашы зборныя выступяць у камандных турнірах па тэнісе і настольным тэнісе.

І, нарэшце, у акадэмічным веславанні за праходы ў наступныя стадыі паспрачаюцца беларусы Іван Брынза, Мікалай Шарлап (абодва — адзіночка), Мікіта Карнееў (адзіночка лёгкай вагі), Сяргей Валадзько і Дзмітрый Фурман, Дзяніс Клімята і Антон Купалаў (абедзве пары — двойка двухлопасцевая), Вікторыя Васільева, Алена Фурман (абедзве — адзіночка), а таксама Вераніка Анацка і Паліна Залатарова (двойка двухлопасцевая).

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.