Вы тут

Рэгіянальны этап «Уладара сяла» пройдзе ў Магілёўскай вобласці 15 чэрвеня


У Магілёўскай вобласці 15 чэрвеня пройдзе рэгіянальны тур рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла». Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Магілёўскі абласны камітэт ГА «БРСМ».


Прымаць спаборніцтва будзе аграгарадок Вішоў Бялыніцкага раёна. У гэты дзень сюды прыедуць самыя актыўныя маладыя сем’і з усяго рэгіёна. Усе яны жывуць і працуюць на тэрыторыі вясковай мясцовасці. Адкрые абласны тур ускладанне кветак на Алеі Славы. Пасля гэтага пачнуцца конкурсныя іспыты.

Усе ўдзельнікі падрыхтуюць «Візітную картку», у якой раскажуць пра свае сем’і, уклад жыцця і захапленні. Таксама пройдзе прэзентацыя выставы сямейнай творчасці. Акрамя гэтага, сем’і будуць спаборнічаць у такіх выпрабаваннях, як «Лепшы сельскі падворак», «Хлеб усяму галава» і «Касьцы».

Па выніках усіх іспытаў вызначыцца сям’я-пераможца, якая прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла». Па традыцыі фінал адбудзецца ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна на рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое сёлета пройдзе на беразе Дняпра 6 ліпеня.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Як гэта — быць сучасным ратавальнікам?

Карэспандэнт «Звязды» паглыбіўся ў прафесію.

Эканоміка

Першыя —  найлепшыя!

Першыя — найлепшыя!

Віцебшчына ўвайшла ў актыўную фазу ўборкі па ўсіх культурах. 

Грамадства

Тое,  што вырасцілі самі

Тое, што вырасцілі самі

За шэсць месяцаў гэтага года нарыхтоўшчыкі Белкаапсаюза выплацілі насельніцтву 146 мільёнаў рублёў.