Вы тут

Трох нарказакладчыкаў затрымалі ў Брэсце


У Брэсце праваахоўнікі затрымалі трох нарказакладчыкаў, паведамляе МУС.


У поле зроку супрацоўнікаў наркакантролю трапілі трое брэстчан 24-27 гадоў. Як высветлілі праваахоўнікі, напярэдадні маладыя людзі ў Кобрынскім раёне забралі аптовую партыю псіхатропу — каля 1 кг альфа-PVP. Потым яны паехалі ў Драгічынскі раён, дзе расклалі па тайніках не менш за 400 г рэчыва. Астатнюю частку схавалі ў арандаваным гаражы ў Брэсце. Усе забароненыя рэчывы канфіскаваны.

«Маладыя людзі прызналіся, што адгукнуліся на прапанову аб злачынным заробку ў месэнджары. Невядомы паабяцаў ім поўную бяспеку і непрыцягненне да крымінальнай адказнасці пры затрыманні. Яны папрацавалі на наркамаркет менш за два тыдні, так і не атрымаўшы сваю першую зарплату», — распавялі падрабязнасці ў МУС..

Следчыя распачалі крымінальную справу за незаконнае абарачэнне наркотыкаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.